Дзіцячы кардыёлаг Алена Баранава ў красавіку 2021 года была звольнена за каментар у Facebook.
Пад чужым пастом яна пакінула некалькі рэплік аб тым, што пасля ўбачанага ў жніўні на Акрэсціна і затрыманні яе сына, яна не хацела б лячыць сілавікоў.
⠀
Алену звольнілі з РНПЦ «Маці і дзіця», а таксама з прыватнага медцэнтра «Лодзе», дзе яна датуль працавала.
⠀
Доктар кажа, што ў тым каментары яна выказала тое, што думала і адчувала. «Любіць ці ненавідзець, кожны мае права. І да справы гэта ўвогуле ніяк не адносіцца», тлумачыць яна. У жніўні пасля выбараў яна правяла некаторы час ля ізалятара на Акрэсціна, дапамагала як урач-валанцёр выходзячым на волю. Паводле яе слоў, то валанцёрства вельмі моцна на яе паўплывала — «жыць як раней і забыць немагчыма».
⠀
Акрамя таго Алена Баранава перажыла затрыманне сына — яго таксама судзілі, пакаралі штрафам.
⠀
Яна разумее, што зараз яе выціскаюць з медыцыны ў Беларусі.
Цяпер ёй немагчыма знайсці працу, лекару патрэбна наша падтрымка!
Якая сума неабходна?
2200 «эўра» – матэрыяльная дапамога