Дапамога ў аплаце адваката і падтрымка сям'і Аніты Бакуновіч

  • Гісторыя

Усё здарылася раніцай, калі Аніта і яе брат яшчэ спалі. Яны нават не зразумелі, што адбываецца, і адчулі моцны стрэс. Як аказалася, тое, што адбылося ўварванне супрацоўнікаў САХР у кватэру — было толькі пачаткам. Калі на цябе накіравана зброя, не можа ісці гаворкі ні аб якім супраціве. Людзі былі нібы бандыты. Не прадставіліся, не паказалі пасведчанне, ніякіх папер не склалі, аб панятых таксама гаворка не ішла. Проста зламалі дзверы, вынеслі з кватэры тое, што спадабалася, і выкралі людзей. Нават цяпер складана паверыць, што гэта адбылося, у нашай «краіне для жыцця».

Пасля ператрусу Аніту павезлі ў РУУС. Праз 2 гадзіны быў суд, аб якім ніхто не ведаў, нават маці. Вынік: 15 сутак за «супраціў супрацоўнікам». Аніту адправілі на Акрэсціна, а родныя дзяўчаты змаглі даведацца аб месцы яе знаходжання толькі праз дзень. На Акрэсціна не перадавалі ні перадач, ні цёплых рэчаў, ні нават лекаў. Аніта была ў штанах і лёгкай куртцы, на якой, відаць, і спала. Мы прасілі па-чалавечы перадаць цёплыя рэчы і сродкі гігіены, аднак чалавечнасці ў гэтых нелюдзях няма. Аніту павезлі нібы спецыяльна, ў Жодзіна. Пасля 15 сутак ёй дадалі яшчэ 10 сутак на Акрэсціна. Натуральна, ў гэтай сітуацыі мы аказаліся бездапаможныя. Прайшло 25 сутак, і мы ўсе чакалі, калі Аніта выйдзе, але дзверы ў гэты дзень так і не адчыніліся.

Потым Аніту перавялі ў СІЗА №1, куды, ўжо праз 25 сутак, мы змаглі перадаць першыя рэчы і сродкі гігіены. Нават уявіць складана, што яна перажыла і да гэтага часу перажывае. Аніта дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА, ёй ставяць у віну арт. 342, а што будзе далей — невядома. Колькі працягнецца гэты цяжкі перыяд — таксама невядома. Наша сям'я хацела б папрасіць аб дапамозе ў аплаце адваката, каб праз яго даведацца хоць крыху пра стан Аніты і паўплываць на дасудовы працэс. Пакуль ёсць шанц і магчымасць, мы змагаемся і працягваем змагацца. Нас не зламаць!

Якая сума неабходна?

3420 € — аплата юрыдычных паслуг; аплата адваката; падтрымка сям'і.

:
€ 1 436
Збор завершаны. Сабрана: € 1 436