Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Дзіця чакае тату з «хіміі»

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Першы раз быў судзімы па арт. 23.34. Разам з жонкай, мы актыўна выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю: выходзілі на мітынгі, удзельнічалі ў пікетах у падтрымку “Краіны Для Жыцця”, выказваліся наконт выбараў у медыя.

Два разы на мяне заводзілі справу па арт.189 КК і два разы закрывалі. Нядаўна справу аднавілі, але ўжо па іншым артыкуле, з якога даецца 1,6 «хіміі» з кірункам.

Я адзіны карміцель у сям'і. Маю жонку звольнілі ў 2020 годзе за яе грамадзянскую пазіцыю. У нас на забеспячэнні непаўналетняе дзіця. Жонка хацела ўладкавацца на працу ў прадуктовую краму, але дырэктар, праверыўшы дакументы ў службе бяспекі, сказала, што жонка знаходзіцца ў чорным спісе па найманні на працу. Цяпер яна ў становішчы. Праз два месяцы народзіцца дзіця, а ў нас ні капейкі грошай.

Якая сума неабходна?

1500 € — на падтрымку сям'і з дзіцем (7 гадоў) і нованароджанага, бацька якіх асуджаны на 1,6 года «хіміі».