Дапамога былому спартоўцу, які прайшоў праз рэпрэсіі за сваю пазіцыю

  • Гісторыя
Я быў затрыманы 10 красавіка 2022 г. раніцай пасля працы. Першапачаткова быў адпраўлены на 15 сутак за «супраціў», пасля чаго прыехалі хлопцы з ГУБАЗ і я азнаёміўся з метадамі іх працы на ўласным целе. Потым мяне паставілі ў вядомасць, што будзе заведзена крымінальная справа па артыкуле 342 ч. 1. Калі ў хаце адбываліся ператрусы, ўсе назапашаныя зберажэнні сышлі ў доблесную кішэню. Я быў пераведзены ў ІЧУ, дзе ў адным карцэры сядзела 12 чалавек. Мы праходзілі праз штодзённыя здзекі і пабоі. Да гэтых мерапрыемстваў праблем са здароўем не адчуваў. Пасля – пасадзіў зрок, выявіліся праблемы з зубамі. Даюць ведаць аб сабе мае старыя пераломы. Маё затрыманне таксама закранула і маю маці - чалавека з трыма вышэйшымі адукацыямі. Маму звальняюць з працы і забіраюць кватэру. Вельмі хвалююся за маму і любімую сястрычку. Вельмі маю патрэбу ў дапамозе для працягу свайго маршруту, добраўпарадкавання ў новай краіне і дапамогі блізкім.
:
€ 220
Збор завершаны. Сабрана: € 220