Фінансавая дапамога сям'і ў Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Яўген [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі].

У 2022 годзе я атрымаў вялікі штраф за падпіскі ў тэлеграме на «Зеркало», “NEXTA”, «Кіберпартызаны» і т.д. Фонд BYSOL дапамог тады мне закрыць штраф, аднак сам я быў вымушаны тэрмінова з'ехаць з Беларусі.

Дома ў мяне засталіся маці і сястра з інваліднасцю [фонд BYSOL мае ўсе пацвярджальныя дакументы]. Ім цяжка, бо дапамога, якую яны атрымліваюць, складае каля 300 беларускіх рублёў. А грошай на медыцынскія выдаткі ім патрэбна больш.

Калі я жыў у Беларусі, я падтрымліваў іх, як мог. Але цяпер я сам апынуўся ў складаным становішчы, таму што ўладкоўваю сваё жыццё ў новай краіне.

Прашу паклапаціцца аб маёй сям'і на той час, пакуль я не ўстану на ногі і сам не змагу ім дапамагаць.

Сума збору:

€3000 Прадукты, адзенне і медыкаменты для маёй сям'і ў Беларусі.

:
€ 1 221
Збор завершаны. Сабрана: € 1 221