Дапамога экс-палітзняволенаму, якога затрымалі па вяртанні ў Беларусь

  • Гісторыя

Андрусю Асмалоўскаму не атрымалася доўга заставацца ў эміграцыі, вярнуўся ў Беларусь у 2022–ім – і патрапіў у калонію. Цяпер мужчына пачынае новае жыццё ўжо другі раз і вельмі спадзяецца на дапамогу. 

Былы палітзняволены грамадскі актывіст Андрусь Асмалоўскі ўключыўся ў палітыку яшчэ ў 1994 годзе, і з таго часу ўдзельнічаў у шматлікіх палітычных падзеях. Не застаўся ў баку і ў 2020 годзе. Пасля двух арыштаў і ўзбуджэння палітычнай крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ напрыканцы 2020 года выехаў у Польшчу.

– Туга па радзіме апынулася мацней за страх. Я вярнуўся. Праз адсутнасць доказаў справа была прыпыненая, але ў 2022 годзе выявіўся новы эпізод, што каштавала мне трох гадоў жыцця. Я страціў сям'ю, маёмасць, бізнес. За гэты час памёр мой лепшы сябар і бізнес-партнёр Стас.

Пасля вызвалення пераслед не спыніўся: допыт у пракуратуры па іншай палітычнай справе, прафілактычны нагляд з пастаяннымі праверкамі. У 2025 годзе я быў вымушаны канчаткова пакінуць Беларусь.

Цяпер часова знаходжуся ў краіне Каўказа. Тут атрымаў неабходную медычную дапамогу і зрабіў апэрацыю, якой ніяк не мог дамагчыся ў турме. Праходжу псіхалагічную рэабілітацыю.

Жыццё трэба будаваць наноў. Таму, каб атрымаць запатрабаваную спецыяльнасць, я навучаюся анлайн у ІТ-школе на інжынера па штучным інтэлекце. Інтэнсіўны курс – пяць дзён на тыдзень з 11:00 да 16:00 – патрабуе велізарных высілкаў. Каб забяспечыць сабе існаванне, даводзіцца працаваць у начныя змены ў краме, на сон застаецца 3-4 гадзіны. Навучанне каштуе дорага: грант праз адукацыйныя праграмы пакрывае толькі частку выдаткаў, аплата патрабуецца яшчэ на два месяцы.

Фінансавая падтрымка дапаможа мне часткова адмовіцца ад пакутлівай працы, пазбегнуць моцнай нагрузкі на здароўе і сканцэнтравацца на вучобе.

Дзякуй кожнаму, хто прачытаў і адгукнецца.

Жыве Беларусь!

Сума збору
€2700

€1200 – арэнда жылля на тры месяцы 
€1000 – аплата рэшты навучання 
€500 – побытавыя расходы

Сабрана:
€ 0 з 2 700