Фінансавая дапамога актывісту Арцёму Ярмаку

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне завуць Арцём Ярмак. Да 2012 года я працаваў у МУС.

У 2020 годзе пасля фальсіфікацыі выбараў я запісаў відэа, у якім публічна адмовіўся ад права нашэння крапавага берэта і асудзіў жорсткасць сілавікоў, а таксама незаконнасць і неправамернасць іх дзеянняў пры падаўленні пратэстаў у Беларусі.

Пасля гэтага ў жніўні 2021 года мяне затрымалі па падазрэнні ў тэрарызме. Памятаеце, была справа аб падпале дома Алега Гайдукевіча (ад якога ніхто не пацярпеў)? Дык вось па версіі следства нібыта я кансультаваў людзей, як і што рабіць, каб дакладна загарэлася.

Праз 109 дзён у СІЗА мяне вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе і абавязацельства, што калі пачнецца суд, я на яго прыйду. Але я ўцёк з Беларусі. Ішоў лясамі 30 км, начаваў пры тэмпературы -7°С, праваліўся пад лёд на балоце, але 17 сакавіка 2022 года я ўсё ж дабраўся да Літвы.

Цяпер я жыву ў Вільні. Працую на двух працах — на будоўлі і кур'ерам. Але сродкаў усё роўна не хапае. Таму я хачу вярнуцца да той дзейнасці, якой займаўся ў Беларусі да 2020 года — гэта грузаперавозкі. Аднак у Еўропе, каб працаваць у гэтай галіне, крытычна важна ведаць ангельскую мову.

Я прашу вашай падтрымкі, каб патрапіць на добрыя курсы ангельскай мовы. Таксама мне трэба паправіць здароўе, якое дае пра сябе знаць пасля трох з паловай месяцаў у СІЗА і маіх уцёкаў з Беларусі. Трэба падлячыць зубы (тут гэта даволі дорага), якія доўгі час заставаліся без належнага догляду, і правесці комплекснае абследаванне здароўя.

Сума збору:

€2000

€1000 — курсы ангельскай мовы
€1000 — медыцынскае абследаванне і стаматалогія

:
€ 1 350
Збор завершаны. Сабрана: € 1 350