Дапамога сям'і палітвязня, якога затрымлівалі са стральбой, параніўшы сабаку

  • Гісторыя

Мяне завуць Настасся. У верасні 2022 года практычна ўсіх чальцоў маёй сям'і затрымалі.  Затрыманне адбывалася са стральбой, у выніку чаго быў паранены сабака. Аб гэтай гісторыі незалежныя СМІ выпусцілі артыкул.  Пры жаданні яго можна знайсці ў інтэрнэце.

Мне ўдалося экстрана пакінуць краіну разам з сабакам, пасля затрымання майго мужа і яго брата. На сённяшні дзень я знаходжуся на тэрыторыі Польшчы і спрабую наладжваць жыццё тут, ў чаканні вызвалення чальцоў сваёй сям'і. Цяпер я падала дакументы на міжнародную абарону, ў сувязі з чым афіцыйнае працаўладкаванне пакуль немагчыме.

Практычна ўсе ашчаджэнні былі выдаткаваныя на адвакатаў і падтрыманне родных у зняволенні.  Акрамя іншага, ёсць выдаткі на арэнду жылля і харчавання, ў ліку і для сабакі. У сітуацыі, якая склалася вымушана звярнуцца за падтрымкай да вас.  Буду ўдзячная кожнаму за салідарнасць.

Якая сума неабходна?

1450 € — выдаткі на жыллё і харчаванне.

:
€ 1 560
Збор завершаны. Сабрана: € 1 560