Добры дзень!
Мой блізкі чалавек зараз у зняволенні ў сувязі з гучнай палітычнай справай у Беларусі. Я ўскосна з гэтай справай звязаны і пакуль мой сваяк знаходзіцца ў закладніках рэжыма, я не магу назваць ні справу, з якой мы звязаныя, ні сваё імя. Гэтая палітычная справа шырока асвятлялася ў СМІ. Калі маё імя ў сувязі з гэтай справай было згадана публічна, мы не сталі чакаць затрыманні і ўсёй сям'ёй паляцелі ў Грузію.
Апынуўшыся ў Грузіі, мы з жонкай і дзецьмі падаліся на міжнародную абарону. Чакалі рашэння 22 месяцы і атрымалі адмову. Адмову абгрунтавалі нам тым, што для атрымання мной міжнароднай абароны няма падставаў, і што ў Беларусі ў цэлым усё спакойна і ніякіх масавых парушэнняў правоў чалавека няма. На той момант скончыўся тэрмін дзеяння нашых пашпартоў, а да Беларусі нам ехаць небяспечна. Я вымушаны быў падаць апеляцыю, бо іншага выйсця пакуль для нас няма.
Акрамя гэтай сітуацыі з маім блізкім чалавекам мне і самому за сваю актыўнасць знаходзіцца ў Беларусі небяспечна. Я даўно так ці інакш удзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці. У 2005 годзе далучыўся да Хартыі'97, у 2006 годзе ўдзельнічаў у пратэстах на Плошчы ў намётавым мястэчку, у 2010 годзе выходзіў на вуліцы Менска на мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, дапамагаў збітаму Саннікаву сысці далей ад разгону. У 2020 годзе мяне фізічна не было ў Беларусі, але я расказваў пра падзеі ў Беларусі праз свой Інстаграм.
Мы з сям'ёй жывём у Батумі, і каб вырашаць пытанні з апеляцыяй, мне трэба ездзіць рэгулярна ў Тбілісі. У нас і так фінансавае становішча так сабе. Усё, што мне атрымоўваецца зарабіць, ідзе на патрэбы сям'і.
Пачаўшы працэдуру апеляцыі, я пабачыў, што фінансава не дам рады. За апошнія 3 месяцы я ўжо 4 разы ездзіў у Тбілісі, бо патрэбна была мая асабістая прысутнасць. Наперадзе яшчэ шмат такіх паездак, і ў мяне без вашай дапамогі не атрымаецца пакрыць выдаткі на тлумачэнне дакументаў, паслугі натарыуса, дарогу ў Тбілісі і ў адваротны бок, кансультацыі юрыстаў. Я апынуўся перад выбарам без выбару: ці свой сціплы прыбытак выдаткаваць на працэдуру апеляцыі ў Тбілісі, ці на пражыванне і харчаванне сям'і ў Батумі.
Я вельмі прашу падтрымаць мяне ў маёй барацьбе. Мне не адолець гэтых выклікаў без вашай дапамогі. Кожны ваш данат будзе не толькі фінансавай, але і маральнай падтрымкай, што я не ў адзіноце.
Буду ўдзячны кожнаму за любую суму, якая для вас магчымая!
Сума збору
€2000
€1300 – паслугі перакладчыка і натарыуса
Цяпер мне трэба рабіць натарыяльныя пераклады на грузінскую мову ўсіх ключавых доказаў, якія я змагу сабраць аб тым, што мне небяспечна вяртацца ў Беларусь.
€400 – кансультацыі юрыста
Каб правесці правільна працэдуру апеляцыі, патрэбныя кансультацыі з юрыстамі і даказаць, што ў Беларусі ёсць масавыя парушэнні правоў чалавека, і што мне, у прыватнасці, небяспечна ехаць туды.
€ 300 – транспартныя выдаткі Тбілісі-Батумі-Тбілісі і арэнда часовага жытла
Адлегласць ад Батумі да Тбілісі каля 350 км. За працоўны дзень я не паспяваю патрапіць ва ўсе ўстановы, звычайна ўвесь дзень на нагах, таму трэба здымаць нейкае жытло, каб пераночыць.