«Жабрацтва і страх трапіць у калонію зусім мяне даканалі»

  • Гісторыя

Радыёвядучы Антон Бяляеў быў эвакуяваны BYSOL у Польшчу і ў чаканні рашэння па міжнароднай абароне просіць падтрымаць яго на першы час адаптацыі ў чужой краіне.

Вітаю, мяне завуць Антон Бяляеў. Шмат гадоў я працаваў у Мінску радыёвядучым, магчыма вы слухалі мяне па дарозе на працу.

У 2020 годзе я ўдзельнічаў у маршах, але лічыў, што нідзе не «засвяціўся». Два гады жыў звычайным жыццём, пакуль па мяне на працу не прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Працавалі ў сваім стылі: закавалі ў кайданкі пры калегах і вывелі з кабінета, у машыне білі, задаючы пытанні. Але тады я выкараскаўся па цяперашніх часах лёгка, атрымаўшы 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Мае сябры ўжо тады прасілі, каб я пакінуў краіну. Але я застаўся, вырашыўшы, што з сілавікамі ўжо «разлічыўся». Менавіта ў гэты час сваё захапленне старымі аўтамабілямі я вырашыў ператварыць у бізнес-праект. Адкрыў аўтамайстэрню, прывёз туды інструменты і запчасткі. Туды па мяне і прыйшлі другі раз у траўні 2023 года. Цяпер я быў арыштаваны ўжо па крымінальным 342 артыкуле КК, а потым і асуджаны на 2 гады «хатняй хіміі».

«Хатняя хімія» гучыць вельмі міла, быццам бы дома сядзіш і нічога не робіш. Насамрэч гэта сапраўднае зняволенне, хоць і ўдомку: хадзіць нікуды не можаш, пазбаўляючыся ўсіх сацыяльных сувязяў; пастаянна жывеш у чаканні начных праверак (не адчыніш дзверы – запішуць парушэнне) і чуеш пагрозы, што ў любы момант табе заменяць рэжым «хіміі» на калонію.

Кантракт на працы мне не падоўжылі, грамадзянская жонка з'ехала з краіны і я застаўся ў Мінску адзін. Стала зусім цяжка без працы, без грошай. Гэтае жабрацтва і страх трапіць у калонію зусім мяне даканалі і з дапамогай BYSOL я эвакуіраваўся з краіны ў Польшчу.

Бег я з мінімальнай колькасцю грошай і рэчаў, за час «хіміі» назапасіліся праблемы са здароўем. Зараз жыву ў шэлтары, падаўся на міжнародную абарону.

У чаканні легалізацыі афіцыйна працаўладкавацца я не магу, шукаю нейкую падпрацоўку. Вельмі цяжка было страціць сваю аўтамайстэрню ў Беларусі.

Было б выдатна заняцца рэстаўрацыяй старых машын і тут, але пакуль я не ўладкаваны сацыяльна ніяк. Я востра адчуваю праблемы адаптацыі і не маю нават базавага набору рэчаў да надыходзячай восені.

Сума збору
€2400

€1600 – арэнда невялікай кватэры хаця б на тры месяцы (плюс заклад)
€400 – мед. абследаванні і лекі (пакуль няма легалізацыі, я не маю доступу да бясплатнага аховы здароўя)
€400 – цёплае адзенне і абутак, прадметы першай неабходнасці

Сабрана:
€ 0 з 2 400