Пачынаючы з ліпеня 2020 г. браў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту: выходзіў на маршы, быў актыўным удзельнікам дваровых і раённых чатаў, распаўсюджваў улёткі, наносіў надпісы.
Неаднаразова быў затрыманы па адміністрацыйных справах — атрымліваў суткі і штрафы, нягледзячы на гэта не мог сядзець убаку і не звяртаць увагі на тое, што адбываецца. Апошні раз атрымаў крымінальны артыкул і вялізны штраф.
Я – звычайны беларус з сярэднім заробкам, у мяне сям'я, дзеці, неабходна аплачваць крэдыт, маю маёмасць апісалі і могуць прадаць у лік выплаты штрафу, калі я не аплачу яго своечасова. Таму прашу дапамогі часткова пагасіць штраф.
Якая сума неабходна?
360 € — на аплату штрафу.