Двое дзяцей патрапілі ў СІЗА за пратэсты – патрэбна дапамога на адваката і перадачы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Сыноў Ганны затрымалі ў адзін дзень у кастрычніку, жанчына суткі не ведала, дзе яе дзеці. Цяпер абодва ў СІЗА, хлопцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах.

Мяне клічуць Ганна*, я з Беларусі, але ўжо больш за шэсць гадоў вымушана жыву ў Еўропе. У эміграцыі была і застаюся актыўнай удзельніцай усіх мітынгаў у падтрымку Украіны, акцый за свабоду Беларусі.

Многія ведаюць мяне як чалавека сумленнага, адказнага і самастойнага. Я заўсёды прывыкла вырашаць праблемы сама, не просячы анічога ў людзей. Але зараз апынулася ў сітуацыі, калі адна не спраўлюся.

Справа ў тым, што пакуль я жыла ў Еўропе, мая сям'я заставалася ў Беларусі. Некалькі тыдняў таму майго 19-гадовага сына затрымалі. Яго павезлі людзі ў цывільным, без тлумачэнняў, без дакументаў. Суткі я не ведала, дзе ён знаходзіцца. Нават міліцыя не магла адказаць, дзе мой дзіцёнак.

Толькі пазней высветлілася, што ён у СІЗА, нібыта за «ўдзел і арганізацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў». Але мой сын ніколі не ўдзельнічаў ні ў якіх акцыях, ён проста малады хлопец, які марыў пра жыццё, вучобу і свабоду. А зараз яго трымаюць у камеры з крымінальнікамі.

На гэтым усё не скончылася: у той самы дзень, у цэнтры горада, у якім жыве мая сям'я, затрымалі і старэйшага сына. Яны абодва зараз пад вартай, двое маіх дзяцей. Калі я даведалася пра гэта, проста плакала ад бяссілля.

Каб хоць неяк дапамагчы ім і падтрымліваць сувязь, я наняла адваката. Але яго паслугі нятанныя, а ў маёй сітуацыі сума павялічваецца ўдвая. Сабраць такія грошы адной мне вельмі няпроста. Да таго ж ім патрэбныя перадачы, і гэта таксама патрабуе выдаткаў. Таму вымушана звярнуцца па дапамогу.

Я не ўмею прасіць, і мне вельмі цяжка пісаць гэтыя словы. Але я веру, што дабро існуе, і што нехта адгукнецца на маю просьбу.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя гераіні. Малюнак згенераваны з дапамогай штучнай інтэлігенцыі.

Сума збору
€3800

€2800 – аплата паслуг адваката
€1000 – прадуктовыя і рэчавыя перадачы

Сабрана:
€ 0 з 3 800