Прывітанне! Мой пазыўны Філ.
У 2020 годзе я ўдзельнічаў у пратэстах і быў ад самага пачатку ў эпіцэнтры падзеяў у Менску. Мяне двойчы збілі, затрымлівалі на 15 сутак.
У 2021 годзе я пераехаў ува Ўкраіну і падаўся там на ўцякацтва. Але хутка пачалася вайна. Некалькі дзён я быў у шоку, а потым вырашыў далучыцца да тэрытарыяльнай абароны свайго раёна ў Кіеве. Але паколькі ахвочых было занадта шмат, мяне не ўзялі.
Тады я запісаўся добраахвотнікам у ВСУ. Я выконваў задачы ў атрадзе «Пагоня» і ў Другім Інтэрнацыянальным легіёне.
Пасля баёў пад Бахмутам я зразумеў, што больш не даю рады. Мне трэба было спраўляцца з псіхалагічнымі праблемамі, якія да гэтага часу даюць аб сабе знаць. Я прыняў рашэнне скончыць службу і з'ехаў у Польшчу.
Цяпер я жыву ў Варшаве. Здымаю кватэру і працую ў дастаўцы ежы (працую ўжо 5 месяцаў, гэтая праца мяне задавальняе). Мне выпісваюць лекі, у тым ліку і антыдэпрэсанты.
Я купіў Б/У ровар, які ўжо паспеў зламацца разоў 10 — колы, гамульцы, некалькі разоў счдушка, пагнулася нядаўна стырно. Я не ведаю, колькі яшчэ гэты ровар працягне. Таму прашу дапамагчы мне сабраць сродкі на новы ровар, каб я мог працягваць сваю працу.
Дзякуй за ўвагу. Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!
Сума збору:
€550 Зручны і практычны ровар для працы. Калі збярэцца сума больш, то, магчыма, хопіць на электраровар (але і звычайнага будзе дастаткова). Дзякуй!