Беларускі актывіст змагаецца за жыццё: падтрымайце яго і ягоную сям'ю

  • Гісторыя

Мяне завуць Андрэй, я родам з Наваполацка. Да 2020 года працаваў на «Паліміры» і жыў звычайным жыццём, а пасля 9 жніўня падтрымаў мірны пратэст: удзельнічаў у маршах у Наваполацку і ​​Менску, здымаў сатырычныя відэа, клеіў налепкі і вывешваў сцягі. Я быў сябрам Беларускага Незалежнага Прафсаюза (БНП) да моманту, пакуль мяне не звольнілі.

16 лістапада 2021 года ў мой дом уварваліся супрацоўнікі МУС і КДБ. Мяне затрымалі, далі некалькі адміністрацыйных арыштаў запар, з-за чаго я правёў 70 сутак у ізалятарах Наваполацка і ​​Віцебска. Пазней на мяне распачалі крымінальную справу паводле артыкула 368 ч. 1*, і я быў вымушаны пакінуць Беларусь разам з сям'ёй. Цяпер мы жывем у Вільні. Тут я атрымаў палітычны прытулак.

Здавалася, што самае страшнае ўжо ў мінулым, але некалькі тыдняў таму мне дыягназавалі рак. На мінулым тыдні мне зрабілі аперацыю, а цяпер мне трэба прайсці працяглы курс хіміятэрапіі. Лячэнне зойме некалькі месяцаў, цягам якіх я не змагу працаваць. Мая жонка працуе, але яе заробку ледзь хапае на арэнду жылля. У нас двое дзяцей: дачка-студэнтка і сын-першакласнік.

Я прашу дапамогі, каб падтрымаць маю сям'ю, каб я мог засяродзіцца на лячэнні і аднаўленні і не перажываць за будучыню сям'і ў гэты складаны перыяд. Сродкі патрэбны на самае неабходнае: ежу, лекі і, магчыма, дадатковыя выдаткі, злучаныя з лячэннем. Любая дапамога стане для нас вялікай падтрымкай.

Дзякуй кожнаму, хто гатовы дапамагчы ці проста падзяліцца гэтай гісторыяй. Разам мы зможам даць рады!

*артыкул 368 КК РБ – публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сума збору

€3500

€1000 – лекі і медыцынскія выдаткі
Пасля аперацыі мне трэба будзе курс хіміятэрапіі. Большая частка лекаў будзе пакрыта страхоўкай, але зазвычай пры такім лячэнні ўзнікаюць дадатковыя марнаванні на прэпараты, якія не ўключаны ў стандартныя схемы лячэння (напрыклад, проціватныя сродкі, абязбольвальныя, вітаміны для аднаўлення арганізму)

€800 – камунальныя паслугі
Мы арандуем жытло ў Вільні. Вашая дапамога дазволіць пакрываць камунальныя рахункі ў бліжэйшыя 3-4 месяцы.

€1000 – прадукты харчавання
Маёй жонцы, дачцэ і сыну трэба паўнавартаснае харчаванне. Пасля хіміятэрапіі мне самому спатрэбіцца адмысловая дыета для падтрымання сіл і аднаўлення арганізму.

€700 – непрадбачаныя выдаткі
Хвароба можа пацягнуць за сабой дадатковыя непрадбачаныя выдаткі: на паўторныя аналізы, кансультацыі лекараў, транспарт да медыцынскіх устаноў і гэтак далей.

Сабрана:
€ 39 з 3 500