«Пасля званка з КДБ я зразумеў – мне застаўся тыдзень на волі». Актывіст просіць аб дапамозе ў эміграцыі

  • Гісторыя

«Апошні раз мяне арыштавалі 12 студзеня 2025 года – 7 сутак паводле артыкула 24.23 за фатаграфіі з бел-чырвона-белым сцягам у сацыяльных сетках, – узгадвае Андрэй. – Сілавікі знайшлі мае старыя фатаграфіі з акцый пратэсту яшчэ ў 2022 годзе, а асудзілі паводле закону 2023-га».

Пасля выбараў мужчына працягваў удзельнічаць у вулічных акцыях, падтрымліваць рэпрэсаваных і дапамагаць затрыманым. У 2022 годзе з'ехаў у Польшчу па працоўным кантракце, але праз паўтара года вярнуўся ў Беларусь.

«Паўгода пасля вяртання мяне не чапалі. Я ўжо пачаў думаць, што не ўсё так страшна, – распавядае актывіст. – А потым прыйшлі па мяне. Калі я выйшаў пасля сямі сутак, мне патэлефанавалі з КДБ. Супрацоўнік сказаў, што мяне запросяць праз тыдзень. У гэты момант я зразумеў, колькі часу на волі ў мяне засталося. Тыдзень, каб з'ехаць».

Андрэй сабраў рэчы, дабраўся да Гданьска, а затым – у Швецыю, спадзеючыся атрымаць там прытулак. Аднак шведскія ўлады адмовілі ў статусе і дэпартавалі яго назад у Польшчу.

Цяпер Андрэй знаходзіцца ў Польшчы, 13 сакавіка яго чакае падача дакументаў на міжнародную абарону. Да таго часу ён не можа афіцыйна працаваць, а зберажэнні скончыліся.

«Я жыву дзякуючы дапамозе іншых людзей, але гэта часова. У бліжэйшыя два месяцы мне патрэбныя грошы на жыллё і харчаванне. Далей – буду спрабаваць уладкавацца сам, – кажа Андрэй. – Сам неаднаразова дапамагаў людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій, цяпер разлічваю на падтрымку неабыякавых беларусаў».

Сума збору

€2080

€1200 – арэнда жылля на два месяцы,
€600 – харчаванне і бытавыя выдаткі,
€280 – аплата запазычанасцяў, якія назапасіліся за час вымушаных пераездаў.

Сабрана:
€ 223 з 2 080