Дапамога былому палітвязню для аднаўлення здароўя

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Вітаю!
Я былы актывіст з Менску.

Мяне асудзілі на два з паловай гады калоніі за каментар па «справе Зэльцэра». Больш за 25 месяцаў я правёў у зняволенні, што сур'ёзна адбілася на маім здароўі. Несумленныя метады допыту, фізічны і псіхалагічны ціск — усё гэта я перажыў за сваю сумленную пазіцыю.

Пасля вызвалення я звязаўся з камандай By_Help, каб яны дапамаглі аплаціць мне лячэнне. Дзякуй ім вялікі! Аднак акрамя выдаткаў, якія я магу пацвердзіць чэкамі (і атрымаць кампенсацыю), ёсць яшчэ бягучыя выдаткі на здароўе. Таму звяртаюся па дапамогу да вас.

На жаль, не магу сказаць пра сябе нічога больш, бо застаюся ў Беларусі і вельмі баюся, што мяне змогуць вылічыць. Але вельмі спадзяюся на вашую дапамогу, якая стане для мяне ключом да новага пачатку пасля доўгіх месяцаў несправядлівага зняволення.
(фонд BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы).

Сума збору:

€400

некалькі кансультацый і абследаванняў у лекараў-адмыслоўцаў
фізіялагічныя працэдуры
неабходныя мне расходнікі

:
€ 400
Збор завершаны. Сабрана: € 400