Дапамога сям'і лекараў, якія з'ехалі з Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!

Мы медработнікі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Я працую анестэзіёлагам-рэаніматолагам, а мая жонка — медсястра.

У жніўні і верасні 2020 года, калі Лукашэнка прайграў выбары, мы ўдзельнічалі ў акцыях «медыкі супраць гвалту», выходзілі на вуліцы свайго горада і некалькі разоў ездзілі ў Менск, каб падтрымліваць калег. У 2022 годзе, пасля ўварвання РФ ува Ўкраіну, мы таксама не засталіся ў баку і казалі аб тым, што думаем, сярод калег.

І вось, летам 2023 года да нас у шпіталь прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны праверылі нашыя тэлефоны, пасля чаго мяне вымусілі звольніцца, нібыта па ўласным жаданні, а маю жонку затрымалі на 15 сутак па артыкуле 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). яна выйшла на волю, яе звольнілі за «прагулы». Мы тады моцна спалохаліся і з'ехалі з Беларусі.

Цяпер мы знаходзімся ў Польшчы. Улічваючы, што наш ад'езд быў экстраным, мы не паспелі падрыхтаваць усе дакументы, каб знайсці тут працу па спецыяльнасці. І мы маем патрэбу ў вашай дапамозе, пакуль разбіраемся з паперамі.

Сума збору:

€2010

Арэнда жылля 4430 злотых (€1020). З іх дэпазіт 2000 злотых (€460), 1600 злотых (€370) – сама арэнда і 830 (€190) злотых плата жыллёваму кааператыву;
Натарыяльны пераклад дакументаў каля 3000 злотых (€690);
Прадметы першай неабходнасці — €300

:
€ 1 584
Збор завершаны. Сабрана: € 1 584