Падчас падарожжа з Вільні ў Берлін на канферэнцыю Андрэя Квашэвіча абрабаваў сусед па аўтобусе, скраўшы ягоныя рэчы, разам з грашыма і дакументамі.
Дзень добры. Мяне завуць Андрэй Квашэвіч. У верасні са мной здарылася бяда, страшны сон любога эмігранта. У межах сваёй дзейнасці я накіроўваўся з Вільні ў Берлін на канферэнцыю на аўтобусе. У Познані на прыпынку злодзей, які ехаў са мной побач, скраў усе мае рэчы. У тым ліку і дакументы: пашпарт, пасведчанне кіроўцы, від на жыхарства, трэвэл, банкаўскія карткі, планшэт і ўсе наяўныя грошы.
Я заўважыў крадзеж праз хвіліну, як аўтобус ад’ехаў. Людзі ў аўтобусе пацвердзілі, што мае рэчы схапіў сусед і збег. У стане надзвычайнага стрэсу я выйшаў з аўтобуса і выклікаў паліцыю, бо на шчасце тэлефон застаўся ў кішэні. Дзякуючы падтрымцы Аляксея Лявончыка, Віктара Баранава і беларускай арганізацыі «Ліхтар» у Познані, я паеў і знайшоў месца, дзе пераночыць.
Праз доўгія бюракратычныя працэдуры толькі на наступны дзень я атрымаў нейкую паперку, і з ёй даехаў да Берліна, бо мой удзел у канферэнцыі быў запланаваны і аплачаны. Дзякуй богу, атрымалася вярнуцца і назад у Вільню.
Я беларускі грамадскі дзеяч, сябра і прадзюсар Таварыства беларускай культуры ў Вільні, заслужаны дзеяч эстраднага мастацтва Ўкраіны. У Вільні я жыву з 2021 года, пасля таго як быў вымушаны пакінуць Беларусь. Мне пагражаў арышт за актыўную падтрымку дзеянняў літоўскіх і польскіх улад па абароне межаў падчас міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. У Літве я атрымаў палітычны прытулак і знаходжуся пад абаронай літоўскай дзяржавы.
Пасля гэтага здарэння са мной у Познані, я застаўся без усіх сваіх зберажэнняў, якія былі ў мяне з сабой у той злашчасны дзень. Трэба крок па кроку аднаўляць усе свае дакументы і на нешта жыць, пакуль гэта будзе доўжыцца нейкі час.
Я ў адчайнай фінансавай сітуацыі і звяртаюся па дапамогу, бо разлічваць мне ў бліжэйшы час няма на што.
Сума збору
€2000
€600 – плацёж за кватэру і камунальныя
€600 – харчаванне, скрадзеныя рэчы (пакуль не атрымаю зарплату)
€400 – аднаўленне дакументаў
€400 – скрадзены планшэт (гэта мой працоўны інструмэнт)
