«Сыну трэба ісці ў школу, але я не магу ўладкавацца на працу». Экс-палітзняволены мае патрэбу ў падтрымцы, пакуль не можа працаўладкавацца

  • Гісторыя

Былы палітзняволены з непаўнагадовым сынам уцёк з Беларусі ў Чэхію, дзе яны падаліся на міжнародную абарону. Пакуль ішла працэдура і афармленне дакументаў, Андрэй не мог легальна зарабляць на жыццё і апынуўся ў фінансавай яме. Ён просіць падтрымаць яго з сынам, каб пратрымацца на плаву некалькі месяцаў.

Мяне завуць Андрэй Хранкоў. Мы з сынам нядаўна атрымалі ў Чэхіі абарону. Я даволі доўга быў у працэсе чакання рашэння без працы і апынуўся ў фінансавай яме.

У Беларусі некалькі дзесяткаў гадоў я працаваў у будаўніцтве, і тут у эміграцыі мае ўменні павінны прынесці мне зарабак, каб забяспечыць нас з сынам.

Цяпер у мяне ўжо ёсць нават дазвол на працу. Але пасля атрымання абароны медыцынская страхоўка стала платнай, і я ўжо другі месяц плачу яе сам. Стабільнай працы пакуль няма, з’явіліся падпрацоўкі, але фінансавая яма нікуды не дзелася. Тая дапамога, што мне сабралі пасля выхаду з турмы, даўно скончылася, а сын пайшоў тут у школу.

Менавіта страх за сына дапамог мне як прыняць рашэнне на ад’езд з Беларусі, так і звярнуцца па дапамогу зараз. Пасля таго, што я за 5 гадоў перанёс у СІЗА, турме і калоніі, у мяне была адна думка – уратаваць сына ад арміі, ад жыцця ў дыктатуры, даць магчымасць атрымаць адукацыю і быць з нім побач, пакуль ён сталее, кампенсаваць усё тое, што не мог яму даць за гэтыя пяць гадоў. Калі мяне пасадзілі, сын быў зусім хлапчуком, а калі я выйшаў на волю – мяне сустрэў пятнаццацігадовы хлопец, вышэйшы за мяне ростам.

Жывучы адзін, тым больш пасля турэмных пакут, я б выкруціўся і ператрываў часовую адсутнасць фінансаў. Але будучы бацькам непаўнагадовага дзіцяці, я павінен забяспечыць яму наколькі магчыма нармальнае дзяцінства. Амаль кожны бацька мяне зразумее. А пачатак навучальнага года азначае, што сыну патрэбныя адзенне, абутак, школьныя рэчы, праезд, харчаванне. І я ў адчаі, бо нашы нават базавыя выдаткі перавышаюць мой скромны даход.

Акрамя выдаткаў на школьны перыяд, нам трэба здымаць жыллё на дваіх, каб у сына быў свой куток. Першы месяц ужо аплачаны, але наперадзе яшчэ некалькі месяцаў арэнды, якія нельга не аплаціць. Мае скромныя на дадзены момант заробкі паставілі мяне перад выбарам: арэнда жылля ці харчаванне, абутак сыну ігд. 

Разумею, што нас, былых палітзняволеных, шмат і ў кожнага свая бяда. Але можа хтосьці не пройдзе міма майго адчаю ў самы цяжкі перыяд. Нам трэба закрыць бліжэйшыя два месяцы, калі мы ўжо атрымалі абарону і пачалі выбудоўваць жыццё.

Дзякую кожнаму і кожнай за дапамогу!

Сума збору
€2400

€1800 – арэнда жылля на два месяцы
€600 – выдаткі на адзенне, абутак, школьныя прылады

Сабрана:
€ 0 з 2 400