Падтрымка Навуменкі Аляксандра пасля экстранага выезду з Беларусі

  • Гісторыя

Прэсінг з боку сілавікоў пачаўся ў лютым 2022 года, калі КДБ вырашыў закрыць незалежныя прафсаюзы. Мяне двойчы выклікалі на «гутарку», бо я цягам 9-ці гадоў быў намеснікам кіраўніка Рэчыцкай першаснай арганізацыі.

Тады КДБ мне прапанаваў супрацу. Я адмовіўся. Увосені мінулага гады мяне затрымаў СК наўпрост на працы. Мяне абвінавацілі ў сувязях з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. Следчы мне прапанаваў зрабіць «адну працу» для таго, каб пазбегнуць турмы. Я адмовіўся. Атрымаў толькі суткі за спасылку ў мэсэнджэры. Пасля гэтага страціў працу.

У снежні 2022 года я атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры. Толькі ў студзені 2023 года я змог знайсці працу ў невялікай фірме. Праз два тыдні мяне зноўку зняў з працы СК. Пасля праверкі тэлефона мяне адпусцілі. Праз нейкі час мяне запрасілі ў КДБ, дзе мне паведамілі, што на мяне заведзена крымінальная справа за фінансаванне экстрэмісцкіх арганізацый.

Я вымушаны быў тэрмінова пакінуць Беларусь з адным заплечнікам і невялікай колькасцю грошай. Цяпер знаходжуся ў Польшчы. Пакуль у пошуку працы, таму мне неабходна невялікая падтрымка для набыцця прадуктаў і сродкаў першай неабходнасці.

Якая сума неабходна?

500 € — набыццё прадуктаў харчавання і рэчаў першай неабходнасці.

:
€ 500
Збор завершаны. Сабрана: € 500