Дапамога Анастасіі Л.

  • Гісторыя

25 сакавіка мая дачка займалася ў тэатральнай студыі. Як вядома, у гэты дзень у Менску праходзіў Дзень Незалежнасьці БНР. Я чакала дзіця на вуліцы ў раёне дома прафсаюзаў. Убачыўшы, як невядомыя людзі ў цывільным затрымліваюць дзяўчыну побач са мной, я проста спынілася, бо не разумела, як паводзіць сябе ў дадзенай сітуацыі. У гэты ж момант падбег адзін з супрацоўнікаў без апазнавальных знакаў ужо да мяне, схапіўшы і пацягнуўшы ў мікрааўтобус. Пасля гэтага з мікрааўтобуса мяне перасадзілі ў аўтазак і забралі асабістыя рэчы.

Я правяла больш за 3 гадзіны ў РАУС на допытах, пасля чаго мяне адпусцілі, не вярнуўшы асабістыя рэчы.

Як высветлілася пазней дырэктар Акадэміі, дзе займаецца мая дачка, неаднаразова тэлефанавала на лінію 102 у пошуках мамы, якая не з'явілася за дзіцем. У выніку доўгіх чаканняў, ніякай рэакцыі з боку органаў МУС так і не было.

Пазней суд пастанавіў мяне вінаватай у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 24.23 КААП РБ), наклаўшы штраф у памеры 2320 рублёў.

Якая сума неабходна?

300 еўра — фінансавая дапамога.

:
€ 55
Збор завершаны. Сабрана: € 55