Падтрымка Анарха-партызан, якім далі вялізныя тэрміны

  • Гісторыя

Сёння вынеслі вялізныя прысуды актывістам анархічнага руху, якія не змаглі заставацца ў баку ад беларускай рэвалюцыі і пачалі дзейнічаць, каб зрабіць свой унёсак. Прысуд у суме на чацвярых — 77 гадоў.

Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Зміцер Дубоўскі і Зміцер Разановіч — анархісты, якіх арыштавалі ў 28 кастрычніка 2020 года на тэрыторыі побач з украінскай мяжой. Ім ставяць у віну арт. 289.2 (тэрарызм) і арт. 295.3 (незаконнае абарачэнне зброі) і абвінавачваюцца ў серыі нападаў на дзяржустановы ў Салігорску і Мазыры, што было расцэнена сілавікамі як тэракт.

Таксама Сяргея Раманава ўжо прыгаварылі да 1 года калоніі за парушэнне нагляду.

Найбуйнейшыя тэрміны зняволення з пачатку палітычнага крызісу ў краіне атрымалі менавіта актывісты анархічнага руху, якія заўжды былі мішэнню для аўтарытарнага рэжыму. Сёння ў Беларусі дыктатура — «суд» быў закрытым, назваць яго справядлівым і бесстароннім немагчыма.

Актывісты маюць патрэбу ў вашай падтрымцы.

Якая сума неабходна?

5500 € — рэчавыя і медыцынскія перадачы, падтрымка на першы час пасля пераводу ў калонію.

:
€ 6 000
Збор завершаны. Сабрана: € 6 000