Латышку арыштавалі ў Беларусі як шпіёнку – пасля вызвалення ёй трэба аплаціць велізарны доўг за кватэру

  • Гісторыя

Ала Сакаленка прыехала ў Беларусь на касметычную аперацыю, а апынулася ў калоніі па сфабрыкаванай справе. Выдаткі на яе ўтрыманне і адвакатаў для сям'і аказаліся такімі вялікімі, што на камунальныя плацяжы ўжо не хапала – цяпер жанчыну хочуць выселіць.

Мяне клічуць Ала Сакаленка, я грамадзянка Латвіі. Была арыштаваная КДБ па цалкам сфабрыкаванай справе: мяне абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці. Але я ніколі ў жыцці не мела ніякага дачынення ні да якога шпіянажу і спецслужбаў, нічога не ведала. Прыехала ў Беларусь дзеля касметычнай аперацыі, а апынулася ў СІЗА.

Натуральна, віну не прызнавала. На судзе далі максімальны з магчымага тэрмін па арт. 358-1 КК РБ «Агентурная дзейнасць» – сем гадоў. Консула і прадстаўнікоў Латвіі да мяне не дапушчалі, перапіску абмежавалі.

У снежні 2025-га мяне разам з іншымі палітвязнямі вывезлі з Беларусі. Было радасна – нарэшце, ура! Але потым атрымалася, што за час, праведзены ў няволі, назапасіўся вялізны доўг: банкаўскія і камунальныя плацяжы. Дзеці плацілі большую частку майго тэрміну, але апошнія паўгады грошай ужо не хапала – шмат выдаткавалі на адвакатаў і маё ўтрыманне ў зняволенні.

У Латвіі няма такога паняцця «рэпрэсаваны палітзняволены», у нас такое было толькі ў сталінскія часы. Для іх я проста недзе адсутнічала чатыры гады і ігнаравала рахункі. Вызваліўшыся, я пісала заяву домакіраўніцтву з просьбай хаця б падзяліць на плацяжы, каб кампенсаваць на працягу года. Але яны адказалі, што абавязак ужо перададзены для спагнання дасудоваму выканаўцу. А зараз домакіраўніцтва і ўвогуле падае ў суд на высяленне.

Ужо проста не ведаю, як быць. Мне 60 гадоў, на працу з высокім заробкам у гэтым узросце асабліва не бяруць. Да зняволення была страхавым брокерам, але за чатыры гады ў гэтай сферы вельмі шмат што змянілася, і трэба ўсё вывучаць нанова. А засяродзіцца на навучанні зараз часу няма – даўгі трэба закрыць тэрмінова.

Частку я ўжо закрыла дзякуючы разавай выплаце ад BYSOL, але, нажаль, гэтага не хапіла. Натуральна, я шукаю працу, але каб зарабіць патрэбную суму, патрэбны месяцы, якіх у мяне проста няма.

Гэта не мой нармальны стан, я ніколі не была нікому вінная. Але праз доўгі час у зняволенні так атрымалася…. Таму вельмі прашу дапамагчы закрыць выплаты па кватэры.

Сума збору
€2500

Аплаціць даўгі, якія назапасіліся падчас зняволення

Сабрана:
€ 0 з 2 500