Дапамога беларускай актывістцы пераехаць з Грузіі ў Польшчу

  • Гісторыя

Добры дзень, дарагія беларусы!

Не думала, што апынуся ў ролі той, што просіць. Мне вельмі пашанцавала, што пасля падзеяў 2020 і 2022 года я не патрапіла ў турму і паспела з'ехаць. Аднак жыццё ў эміграцыі мала падобнае да цукру, і калі нешта адно ў ім парушаецца, тое ўсё астатняе ламаецца ўслед, як картачны домік. І без падтрымкі блізкіх і сяброў, гэта робіцца вялікай праблемай.

Мяне завуць Аліна.
Я жыла ў Менску. У 2020 годзе я ўдзельнічала ў мірных пратэстах і хадзіла на жаночыя маршы. А ў 2022 годзе я выйшла на пратэст у дзень рэферэндуму 27 лютага. У той дзень падчас акцыі на Нямізе мне цудам удалося выслізнуць з рук супрацоўніка міліцыі і заскочыць у аўтобус. Я перажыла вялізны стрэс, бо разумела, што была за крок ад турмы. Таму 1 сакавіка мы разам з маім хлопцам з'ехалі ў Грузію, дзе потым і ажаніліся.

Пасля нашага ад'езду некаторыя нашыя знаёмыя, з якімі мы ўдзельнічалі ў акцыях, траплялі на суткі. Многія з іх з'ехалі з Беларусі, бо на іх пачалі заводзіць крымінальныя справы.

Першы час у Тбілісі ўсё складалася для нас нядрэнна. Мы з мужам даволі хутка пачалі працаваць у б'юці-сферы і мелі нядрэнныя грошы. Я была цырульніцай. Паколькі эмігрантаў у горадзе было шмат, працы хапала. Адпаведна і прыбытак быў добры.

У сакавіку 2022 года мы з іншымі беларусамі арганізавалі збор дапамогі для пацярпелых ад вайны ўва Ўкраіне. Я вазіла медыкаменты і прадукты ў пункт «Валантэры Тбілісі». Яшчэ я дапамагала беларусам, якія ўцякалі ад рэжыму ў Грузію: дапамагала пераводзіць грошы праз мясцовыя карты ад іх сваякоў, дапамагала са спальным месцам, дзялілася прадуктамі.

А потым маё жыццё стала разбурацца.
Год таму ў Беларусі памерла мая маці. Я не змагла прыехаць на яе пахаванне, бо баялася вярнуцца ў Беларусь. Нядаўна мы развяліся з мужам, і я засталася без жылля, якое мы здымалі разам. Акрамя таго, людзі пачалі пакрысе з'яжджаць з Грузіі, і мой прыбытак моцна прасеў.

З вялікай цяжкасцю я атрымала візу ў Польшчу. Там мяне чакаюць праца і жыллё. Спачатку я планую працаваць на складзе інтэрнэт-крамы і аднавіць сваё фінансавае становішча. Пасля адкрыю сваю справу.

Пераезд запланаваны на канец чэрвеня. А да гэтага часу я знаходжуся ў Грузіі і жыву на ашчаджэнні. Але грошы імкліва сканчаюцца. На аплату хостэла пайшлі апошнія сродкі, ды і тых хапіла на тыдзень…

Так склалася, што звярнуцца па дапамогу мне няма да каго. Апроч бабулі ў Беларусі ў мяне няма сваякоў. Таму ўся надзея на нашу салідарнасць, якую мы ўсе адчулі ў 2020 годзе. І я буду ўдзячная за любую фінансавую падтрымку, якая дапаможа мне вырвацца з гэтай плыні няўдач.

Сума збору:

€1500

€1000 мне неабходна для аплаты месца ў хостэле да 27 чэрвеня (1 суткі каштуюць 29 лары)
€400 квіток у Польшчу (я пазычыла іх у сяброў)
€100 на першы час да заробку

Сабрана:
€ 629 з 1 500