«За час тэрміну ў калоніі і прэвентыўнага нагляду ў мяне цалкам знішчыліся зубы, а лячыць іх было немагчыма»

  • Гісторыя

Аляксандр Патапаў, у 68 гадоў апынуўшыся ў калоніі праз палітычны пераслед, адбыў увесь тэрмін. За час зняволення ён пазбавіўся практычна ўсіх зубоў. Апынуўшыся ва Ўкраіне, ён можа іх пратэзаваць, але фінансава гэта непад'ёмная для яго сума.

Я, Патапаў Аляксандр Фёдаравіч, 1954 года нараджэння. Маё дзяцінства і юнацкія гады прайшлі ва Украіне, а ў 1997 годзе я пераехаў у Беларусь, каб даглядаць маму.

Пражыўшы ў Беларусі шмат гадоў, я ў палітычным жыцці краіны таксама браў удзел. Падчас выбараў у 2020 годзе я падтрымліваў Сяргея Ціханоўскага, галасаваў за Святлану. У сацсетках пісаў пра тое, што адбываецца навокал. Калі пачалося паўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, тым больш не мог маўчаць: пісаў аб усім у сваіх акаўнтах, адкрыта казаў у грамадскіх месцах. Праз тое неаднаразова атрымліваў штрафы.

Першы раз я быў арыштаваны на 20 содняў яшчэ ў 2020 годзе. У ліпені 2022 за мной дадому прыехалі і зноў арыштавалі. У Віцебскім СІЗА я прасядзеў 4 месяцы і атрымаўшы прысуд па арт. 368 КК РБ на 2 гады агульнага рэжыму быў накіраваны ў ПК № 15 пад Магілёвам. Я вытрымаў доўгія месяцы зняволення дзякуючы падтрымцы валанцёраў «Вясны» (пасылкі, грашовыя пераводы, лісты з падтрымкай).

У калоніі я сябраваў з прафесарам Аляксандрам Фядутам, Мікалаем Казловым, Васілём Берасневым, Валянцінам Штэфановічам, па магчымасці вёў у калоніі актыўнае жыццё і падтрымліваў іншых палітвязняў. Там мяне ведалі як Фёдаравіча. Праз камунікацыю з іншымі «палітычнымі» на мяне ў калоніі аказваўся пастаянны псіхалагічны ціск.

Пасля вызвалення ў жніўні 2024 года я застаўся пад пастаянным псіхалагічным ціскам і наглядам міліцыі. Нягледзячы на ​​мой узрост, арытмію і высокі ціск сілавікі зрабілі маё жыццё невыносным. Два парушэнні я ўжо атрымаў, і баючыся зноў трапіць у калонію пасля трэцяга, прыняў рашэнне на эвакуацыю. Праз пару дзён з дапамогай BYSOL выехаў у Грузію. У гэты час у Беларусі мяне завочна зноў асудзілі.

За час тэрміну ў калоніі і прэвентыўнага нагляду ў мяне зусім знішчыліся зубы, а лячыць іх было немагчыма. Апынуўшыся ў Тбілісі, мне дапамагалі беларускія валанцёры з праваабарончай арганізацыі. Дзякуючы ім я зрабіў аперацыю на сківіцы, але імпланты паставіць не дазволіла запаленне, па словах хірурга на гаенне патрэбна 3-4 месяцы.

Лячэнне ў Тбілісі, нажаль, было перапынена, бо праграма дапамогі ў Тбілісі зачынілася, а я вымушаны быў з'ехаць. Я адчуваю вялікія фінансавыя цяжкасці, а праз адсутнасць зубоў – праблемы са здароўем і маўленнем.

Я прашу дапамагчы мне з пратэзаваннем зубоў (устаўная сківіца не будзе трымацца бо дзёсны не дазваляюць гэтага), таму што для мяне сума на пратэзаванне зусім непад'ёмная. Я ад усёй душы буду ўдзячны кожнаму за любую дапамогу!

Сума збору
3900 (агульны кошт пратэзавання абедзвюх сківіц)

Сабрана:
€ 0 з 3 900