Як і многія беларусы ў 2020 г. я стаў нашмат вастрэй адчуваць несправядлівасьць таго, што адбываецца ў маёй краіне. І калі гэта не проста навіны аднекуль здалёк, калі ў тваім родным горадзе супрацоўнікі так званых «праваахоўных органаў» распыляюць газ у твар жанчынам, а затым збіваюць іх, стрымацца і не выказаць сваё меркаванне цяжка. Усяго адно слова, пакінутае ў каментары ў тэлеграм-канале пад відэа, дзе яны збіваюць мірных бяззбройных людзей, каштавала мне два з паловай гады жыцця з накіраваннем у ВУАТ у іншы канец Беларусі. З родных людзей у мяне ёсць толькі маці, якая цяжка хварэе і дапамагаць мне не можа. Тая праца, на якую мяне задаволілі, пакрывае толькі камунальныя паслугі, амаль нічога не пакідаючы на ежу і лекі. Я вельмі прашу дапамогі ва ўсіх неабыякавых людзей, бо больш мне дапамагчы проста няма каму.
Якая сума неабходна?
500 € Прадукты харчавання, адзенне, аплата за камендатуру, выплата іскаў.