Дапамога ў барацьбе з анкалогіяй для Аляксандра Царука

  • Гісторыя

Мяне завуць Аляксандр Царук. У 2020 годзе я быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП). У адказ на фальсіфікацыі і парушэнні на выбарах я выйшаў на вуліцы і далучыўся да масавых пратэстаў. Мая актыўнасць прывяла да некалькіх затрыманняў і праведзеных у агульнай складанасці 40 сутак за кратамі.

Следам за гэтым у лютым 2022 года, калі пачалася вайна ўва Ў9краіне, я вырашыў далучыцца да беларусаў-добраахвотнікаў у батальён Каліноўскага (ПКК). Я быў у падпарадкаванні камандзіра Волата. Маё жыццё ў корані змянілася, калі Волат загінуў, а я аказаўся адным з апошніх, хто бачыў яго жывым. Калі камандзіра Волата эвакуаавалі, я прыкрываў эвакуацыю групы.

Далей праблемы са здароўем сталі прычынай, праз якую я вярнуўся ў Вільню ў чэрвені 2022 года. Дыягназ — разбурэнне тазасцегнавага сустава — прымусіў мяне штодня прымаць моцныя абязбольвальныя. Але аказалася, што жыццё падрыхтавала яшчэ адну складанасць: у траўні 2023 года мяне абследаванні выявілі анкалогію (плоскаклеткавая карцынома галавы і шыі). 10-гадзінная аперацыя выратавала мне жыццё. Цяпер мая доўгая дарога акрыяння патрабуе праходжання курса радыё-прамянёвай тэрапіі.

Больш за год я не магу працаваць, але працягваю заставацца актывістам, і як валанцёр аказваю дапамогу добраахвотнікам ўва Ўкраіне і сем'ям загінулых байцоў. Цяпер сам апынуўшыся ў цяжкім становішчы, прашу вашай падтрымкі на час лячэння.

Сума збору:

€5000

У сувязі з працягласцю перыяду лекавання, які запатрабуе прызначэння медыкаментознай гармоназамяшчальнай тэрапіі, хіміятэрапіі і доўгатэрміновай рэабілітацыі, прыблізныя выдаткі на месяц:

  • Арэнда жылля: 400€
  • Неабходныя лекі і вітаміны: 100€
  • Энтэральнае харчаванне: 100€

Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што названыя выдаткі могуць змяняцца ў залежнасці ад канкрэтных абставін і патрабаванняў лекавання.

:
€ 5 243
Збор завершаны. Сабрана: € 5 243