Дапамога Аляксандру Корнышаву на перыяд рэабілітацыі пасля цяжкай аперацыі

  • Гісторыя

Добры дзень, дарагія беларусы!

Мяне завуць Аляксандр Корнышаў. У 2020 годзе я займаў пасаду намесніка кіраўніка грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», а цяпер з'яўляюся ўладальнікам незалежнага інтэрнэт-СМІ «Віцебскі кур'ер news» і рэдактарам «Навіны Варшавы».

Пасля таго, як у кастрычніку 2020 года затрымалі Алега Корбана, я прыняў рашэнне з'ехаць ўва Ўкраіну. Адразу пасля таго, як я выехаў з Беларусі, Следчы камітэт пачаў актыўна шукаць мяне па месцы жыхарства і рэгістрацыі. І пасля таго, як органы следства пераканаліся, што мяне няма на тэрыторыі Беларусі, мне прапанавалі з'явіцца на допыт па прыездзе на радзіму.

Алег Корбан – кіраўнік грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва». Мужчына быў затрыманы 25 кастрычніка 2020 года і асуджаны па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) на 1 год і 6 месяцаў умоўна. Да суда правёў за кратамі паўгода.
Заўвага BYSOL.

Сёння мяне зноў актыўна шукаюць па адрасе рэгістрацыі ў Беларусі. Гэтым разам за рэпосты, якія я рэгулярна раблю ў сваіх сацсетках са свайго ж выдання «Віцебскі кур'ер news». Да маіх блізкіх прыходзілі з ператрусам — такое здаралася і раней, але візіты сталі рэгулярнымі пасля таго, як у лютым гэтага года я прыняў удзел у праграме «Беларус беларусу» на тэлеканале «Белсат». Таксама мяне ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС за ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду ад спісу «Еўрапейскі выбар» і завялі 2 крымінальныя справы.

Цяпер я знаходжуся ў Польшчы. У гэтай краіне я атрымаў міжнародную абарону, але прыйшла бяда: я цяжка захварэў і цяпер практычна не хаджу, бо праз хваробу былі разбураны абодва тазасцегнавыя суставы (некроз галоўкі тазасцегнавых суставаў).
BYSOL мае пацвярджальныя медыцынскія дакументы.

Мне ўжо зрабілі аперацыю па NFZ (медыцынская страхоўка) і замянілі адзін сустаў. Наперадзе доўгая рэабілітацыя, потым яшчэ адна аперацыя, потым зноў рэабілітацыя. Усё гэта будзе пакрыта страхоўкай. Але засталася адна вялікая праблема: лячэнне расцягнецца мінімум на год — час калі я буду маламабільным. Магчыма, калі мне стане лягчэй, я змагу падзарабляць, аднак цяпер пра гэта гаворкі ісці не можа, бо ўсе мае сілы сыходзяць на аднаўленне. І мне патрэбна ваша дапамога.

Мне трэба неяк пражыць адзін год у Польшчы да моманту, пакуль я не ўстану (у прамым сэнсе) на ногі. Я маю патрэбу ў вельмі простых рэчах, якія сам сабе цяпер не магу забяспечваць: ежа, жыллё і сувязь.

Вельмі спадзяюся на вашу дапамогу, бо вы – усё, што ў мяне ёсць.

І калі ёсць хто з Віцебска, заходзьце на мой партал «Віцебскі кур'ер news», каб заставацца разам. А калі хто жыве ў Варшаве, запрашаю на «Навіны Варшавы».

З павагай, Аляксандр Корнышаў.

Сума збору:

€10000

Гэтыя грошы патрэбны мне для таго, каб год пражыць у Польшчы і займацца аднаўленнем. Атрымліваецца па €830 у месяц на базавыя патрэбы: жыллё, ежа, сувязь, дробныя бытавыя выдаткі.

:
€ 2 437
Збор завершаны. Сабрана: € 2 437