Падтрымка спартовага журналіста Аляксандра Івуліна пасля выхаду з турмы

  • Гісторыя

Я працую спартовым журналістам у выданні Tribuna.com Беларусь. 12 жніўня 2020 года гэтае выданне адным з першых было заблакавана на тэрыторыі Беларусі за сваю прадэмакратычную пазіцыю і падтрымку мірных акцый пратэсту супраць фальсіфікацый і гвалту з боку дзяржавы. Пазней, 6 жніўня 2021 года, Tbibuna.com Беларусь — сайт, аплікацыі і старонкі ў сацсетках — прызналі экстрэмісцкімі.

Яшчэ да 2020 года я вёў youtube-канал «Честнок», у якім расказваў пра спартовыя падзеі Беларусі. У 2020 годзе я таксама заняў актыўную грамадзянскую пазіцыю наконт выбараў і падтрымаў мірныя пратэсты. У лістападзе 2020 года ўпершыню быў затрыманы за ўдзел у мітынгу, але пасля 15 гадзін у РУУС быў адпушчаны. У канцы 2020 года адбыўся суд па адміністратыўнай справе, я атрымаў штраф у выглядзе 30 базавых велічыняў (810 беларускіх рублёў).

3 чэрвеня 2021 года я быў паўторна затрыманы са сваім сябрам і калегам (ён займаўся мантажом канала «Честнок») Яраславам Пісарэнкам па адміністрацыйнай справе. Нас затрымалі дома, дзе таксама быў праведзены ператрус. Пасля суда мне было прызначана пакаранне ў выглядзе 30 сутак адміністратыўнага арышту, а майму калегу Яраславу — 15 сутак. Пасля 15 сутак мой калега змог выйсці на волю і з'ехаць з краіны. Мяне ж перавялі ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага па крымінальнай справе па артыкуле 342 (удзел у пратэстах).

Пазней, ужо падчас майго знаходжання ў СІЗА, мой youtube-канал быў прызнаны экстрэмісцкім (17 верасня 2021 года), а я асабіста трапіў у спіс экстрэмістаў у Беларусі.


Ужо пасля некалькіх дзён у СІЗА праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў мяне палітычным зняволеным.
 
Пасля 7 месяцаў у СІЗА, 19 студзеня 2022 года, адбыўся суд, які прызначыў мне пакаранне ў выглядзе 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. 17 лютага 2023 года я выйшаў на волю і пакінуў краіну.

Пра маю гісторыю пісалі многія СМІ: як беларускія, так і замежныя. Азнаёміцца з артыкуламі можна па спасылках:

https://euroradio.fm/ru/aleksandr-ivulin
https://cpj.org/2022/01/belarusian-journalist-aliaksandr-ivulin-sentenced-to-2-years-in-prison-for-protest-coverage/
https://www.dw.com/ru/sportivnogo-zhurnalista-v-belarusi-prigovorili-k-kolonii/a-60451279
https://www.sports.ru/football/1105544914-zhurnalista-tribunacom-i-igroka-krumkachej-ivulina-prigovorili-k-2-god.html
https://reform.by/tag/aleksandr-ivulin
https://wiadomosci.radiozet.pl/Swiat/Dziennikarz-sportowy-Alaksander-Iwulin-kontra-rezim-Lukaszenki.-A-Sasza-wyjdzie
https://www.voiceofbelarus.org/belarus-news/sports-journalist-aliaksandr-ivulin-sentenced-to-two-years-in-prison/
https://en.underpressure.press-club.pro/ivulin

Якая сума неабходна?

3100 € — набыццё тэлефона, ноўтбука і абследванне ў клініцы.

:
€ 4 159
Збор завершаны. Сабрана: € 4 159