Збор на лячэнне беларускага добраахвотніка з пазыўным «Ювелір»

  • Гісторыя

Мяне завуць Алесь, мой пазыўны «Ювелір». Я беларускі добраахвотнік, які ваюе за Ўкраіну з першых дзён поўнамаштабнай расейскай агрэсіі.

Я ваяваў у добраахвотніцкім атрадзе «Пагоня», а затым перавёўся ў Другі Замежны легіён. 5 жніўня мінулага года мяне параніла пры выкананні задання ў Данецкай вобласці. Недалёка ад акопаў суперніка наша група патрапіла пад абстрэл. Мяне эвакуавалі з бою «паламаным», але я выжыў.

Асколак міны трапіў мне ў спіну, а абедзве нагі былі прабіты кулямі. Была пагроза, што ампутуюць адну нагу, але пасля працяглага лячэння яе ўдалося выратаваць. Цяпер я чакаю на аперацыю па злучэнні пашкоджанай косткі (9 сантыметраў якой неабходна было адрэзаць).

Я доўга думаў, перш чым звярнуцца па дапамогу, але абставіны такія, што я не магу без яе абысціся. Я абавязкова выжыву, але гэта будзе няпроста.

Пасля аперацыі мне давядзецца прайсці вялікі курс рэабілітацыі. У мяне ёсць падтрымка ўкраінскай дзяржавы, але яе недастаткова, каб хутка аднавіцца і вярнуцца на перадавую. Неабходна таксама закупіць дадатковыя лекі, якія лепш пасуюць для барацьбы з інфекцыямі.

Спадзяюся на вашу дапамогу і буду за яе бясконца ўдзячны.

Пішу ў ваенным стылі проста і без пафасу. Невыносна проста ляжаць у шпіталі і сачыць за падзеямі на фронце праз паведамленні ў СМІ. Слава Ўкраіне і Жыве Беларусь!

Мы абавязкова пераможам.
Ваш Алесь «Ювелір».

Сума збору:

€6000

Рэабілітацыя – €3000
Вазок – €1000
Аперацыя і купля неабходных лекаў – €2000

:
€ 7 083
Збор завершаны. Сабрана: € 7 083