Дапамога сям’і грамадскага дзеяча і краязнаўцу Алеся Юркойця

  • Гісторыя

Добры дзень! Гэта каманда збораў BYSOL. Мы адкрываем збор, каб падтрымаць грамадскага дзеяча, актывіста і краязнаўцу Алеся Юркойця. 

Гэтая гісторыя не зусім аб пратэстах 2020 года, а пра тыя падзеі, якія праходзілі да яго: прадузятасць беларускага суда, палітычна матываваныя рэпрэсіі і ўседазволенасць уладаў пасля выбараў.

Спадар Алесь доўгі час быў рухавіком грамадскага і культурнага жыцця ў сваім рэгіёне. Стварыўшы краязнаўчае таварыства «Вільняр», ён усталёўваў памятныя камяні і шыльды беларускім паэтам, адкрыў музей, арганізоўваў фестывалі і творчыя мерапрыемствы, чытаў лекцыі і ладзіў краязнаўчыя вандроўкі. Менавіта дзякуючы ініцыятыве Алеся быў усталяваны помнік да юбілею паўстання Кастуся Каліноўскага ў 2013 годзе.



Увесну 2015 была затрыманая група ашмянскіх мытнікаў паводле абвінавачвання ў хабарніцтве. Алесь Юркойць, які служыў на мытні разам з імі, быў арыштаваны таксама. Алесь не прызнаваў сваёй датычнасці да дзейнасці былых калег, казаў у судзе пра катаванні ў турме КДБ і неаднаразова заяўляў пра адстунасць фактаў ці доказаў адносна ўласна яго ў судовых справах. Тым не менш, у 2017 ён быў асуджаны на 7 гадоў зняволення. Гэты судовы працэс юыў апісаны ў кнізе «Тантамарэскі» публіцыста Сяргея Дубаўца. 

Пасля вызвалення ў 2021 ціск на Алеся Юркойця не спыніўся. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі працягвалі допыты, ладзілі ператрусы і пагражалі новым арыштам:

 — Пасля вызвалення з турмы супрацоўнікі КДБ і міліцыі працягнулі рэпрэсіўны прэсінг (спачатку паўгадовы прэвентыўны нагляд, затым штомесячныя прафілактычныя выклікі, пастаяннае наведванне паводле месца жыхарства, пагрозы). Сёлета зноўку зрабілі ператрус у хаце, забралі ў кайданках і здзекваліся, як над скацінай, пасадзіўшы ў адмысловае металічнае крэсла. Ноччу знялі кайданкі і адпусцілі пешкі дамоў.

Каб пазбегнуць здзекаў, Алесь разам з жонкай і трыма дочкамі быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.

— Першым з'ехаў я, а на мінулым тыдні прыехала ўся сям'я: жонка і трое дзяцей. Абцяжарвае сітуацыю тое, што малодшая дачка мае групу інваліднасці і жонка не зможа паўнавартасна працаваць. Будзем удзячныя за любую дапамогу!

Сума збору

€3700

€1300 — зімовыя рэчы для сям'і, 
€900 — медабследаванне, набыццё лекаў і пераклад медыцынскіх дакументаў на польскую мову, 
€800 — збор дзяцей на вучобу (набыццё школьных прыналежнасцяў, ноўтбука і тэлефона)
€700 — бытавыя расходы, прадметы першай неабходнасці і харчаванне.

:
€ 3 700
Збор завершаны. Сабрана: € 3 700