Аляксандр Класкоўскі: збор на рэпатрыяцыю цела і пахаванне

  • Гісторыя

Аляксандр Класкоўскі (малодшы) – сын вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх. Апрануўшыся ў міліцэйскую форму, ён прыняў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў у 2010 годзе. Фота з той акцыі, дзе Аляксандр у форме стаіць насупраць АМАПаўцаў, стаў адным з сімвалаў «Плошчы» 2010.

Яго затрымалі ў ноч на 21 снежня 2010 года, збілі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 года яго скаралі на 5 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне ён адбываў у шклоўскай калоніі №17. Быў вызвалены паводле«памілавання» (хоць прашэнне аб «памілаванні» на імя Лукашэнкі пісаць адмовіўся). Прызнаны палітвязнем.

Пасля ўзмацнення рэпрэсій у 2020 годзе Аляксандр разам з сям'ёй быў вымушаны хавацца ад пераследу ў замежжы. У 2024 годзе эміграваў у ЗША разам з жонкай і трыма дзецьмі.

4 чэрвеня 2025 года Аляксандр раптоўна памёр, як мяркуецца, з-за сардэчнага прыступа – суседзі знайшлі яго без прытомнасці; канчатковая прычына будзе ўстаноўлена экспертызай. Аляксандру было 46 гадоў.

«Усіх падрабязнасцяў мы не ведаем. Вельмі хацелася б пахаваць яго ў Беларусі, але не ведаю, наколькі гэта рэальна», – напісала Вольга Класкоўская.

Мы адкрываем гэты збор па просьбе блізкіх Аляксандра, каб пакрыць выдаткі на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем.

Сума збору:
€5000

€2500 – транспарціроўка цела з ЗША ў Польшчу;
€1500 – транспарціроўка цела з Польшчы ў Беларусь;
€600 – афармленне дакументаў;
€400 – арганізацыя пахавання.

Сабрана:
€ 1 482 з 5 000