Былы палітзняволены перанёс анкалогію, уладкаваўся на працу, але атрымаў траўму і мае патрэбу ў пасляаперацыйным аднаўленні

  • Гісторыя

Пасля сур'ёзнай траўмы беларус аказаўся прыкаваны да ложка і часова не можа працаваць. Праз ўмовы дамовы з працадаўцам ён не атрымаў страхавой кампенсацыі, і яго сям'я засталася амаль без сродкаў на час аднаўлення.

Аляксандр і Ніна* заўсёды дзейнічалі разам. У 2020 годзе яны падтрымлівалі альтэрнатыўных кандыдатаў, удзельнічалі ў перадвыбарнай кампаніі і пратэстах, выходзілі на мітынгі, дапамагалі арганізоўваць ініцыятывы ўзаемадапамогі, адкрыта выказваліся ў інтэрнэце і не хавалі сваёй пазіцыі.

Увесну 2022 года Аляксандра затрымалі на працоўным месцы. Ён правёў два месяцы ў СІЗА, пасля чаго быў асуджаны на два гады «хіміі». У дзень абвяшчэння прыгавору яны з жонкай пакінулі Беларусь, а праз некалькі месяцаў апынулися ў Польшчы.

У 2024 годзе ў Аляксандра выявілі рак мачавога пузыра – інвазіўную ўрэтэрыяльную карцыному T2. Мачавы пузыр быў цалкам выдалены разам з часткай прылеглых органаў. Падчас аперацыі лекары выявілі метастазы ў лімфавузлах, і Аляксандру прызначылі год імунатэрапіі. Тады сям'я ўжо звярталася ў BYSOL на збор сродкаў на лячэнне.

З тых часоў Аляксандр жыве з мачапрыёмнікам. Гэта патрабуе пастаяннай увагі і кантролю. Жонка суправаджае яго ў паездках і дапамагае з медыцынскімі працэдурамі.

Увосень мінулага гады Аляксандр нават здолеў выйсці на працу кіроўцам. Яго аформілі па дамове аказання паслуг, а не працоўнаму кантракту – без паўнавартаснага страхавання па хваробе. Ніна ездзіла з ім у рэйсы, таму што дагляд за стомай патрабуе рэгулярнай апрацоўкі і дапамогі.

16 студзеня падчас рэйса здарыўся няшчасны выпадак. Аляксандр упаў з вышыні каля метра – раздробленая пятачная косць і складаны пералом локцевага сустава.

Нажаль, з-за формы дамовы, Аляксандр не можа атрымаць страхавую выплату па хваробе. Яго сям'я застаецца без сродкаў.

Наперадзе ў Аляксандра некалькі месяцаў аднаўлення. Ён у гіпсе, працягвае імунатэрапію і не можа працаваць. Ніна побач – яна даглядае за мужам. За час лячэння і аперацый сям'я выдаткавала ўсе свае зберажэнні.

Як толькі дазволіць здароўе, муж і жонка зноў будуць працаваць. Але зараз яны звяртаюцца па дапамогу на час рэабілітацыі.

*мы змянілі імёны герояў і некаторыя дэталі гісторыі, бо ў Аляксандра сваякі ў Беларусі знаходзяцца ва ўразлівай сітуацыі.

Сума збору
€3900

€1200 – арэнда жылля на 3 месяцы
€1800 – ежа і бытавыя выдаткі
€900 – лекі, сродкі гігіены, рэабілітацыя

Сабрана:
€ 23 з 3 900