Дапамога актывістцы Алане Гебрэмарыям

  • Гісторыя

Вітаю вас, беларускі і беларусы!

Мяне завуць Алана Гебрэмарыям. Больш за 5 год я займаюся грамадскай дзейнасцю ў Беларусі. Увесь гэты час, я валантэрыла, ўзначальвала НДА і займалася абаронай правоў студэнтаў, моладзевай палітыкай і тэмай вышэйшай адукацыі.

У 2019 годзе я разам з маімі калегамі і сябрамі стварыла ініцыятыву «Моладзевы блок» і балатавалася ў Палату Прадстаўнікоў. Мы зладзілі самую яркую кампанію па ўдзелу ў парламенцкіх выбарах і прыцягнулі ўвагу да праблем, якія хвалююць моладзь.

У 2020 годзе я, як і шмат іншых неабыякавых людзей, не магла зачыніць вочы на парушэнні правоў чалавека, гвалт, здзекі, забойствы і крадзеж нашых галасоў на выбарах. 
На той момант я уваходзіла ў асноўны склад  Каардынацыйнай Рады і была прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Аказвала юрыдычную дапамогу, займалася эвакуацыяй/рэлакацыяй, пошукам адукацыйных магчымасцяў для беларускіх студэнтаў і студэнтак, распрацоўкай рэформ вышэйшай адукацыйнай сістэмы.

12 лістапада 2020, у чорны чацвер, мяне і яшчэ 10 чалавек затрымалі па «справе студэнтаў». Потым затрымалі яшчэ адну студэнтку. У той дзень улада скрала будучыню ў таленавітай сумленнай моладзі і паказальна пасадзіла нас на два за паловай гады.

Пасля вызвалення мне адразу забаранілі выезд з Беларусі і адмовілі ў аднаўленні па спецыяльнасці ў якасці стаматолага. Увесь гэты час за мной сачылі і праз паўгады мяне зноў пачалі пераследваць сілавыя структуры.

З дапамогай BYSOL я змагла збегчы і зараз знаходжуся ў бяспецы. 

Нягледзячы на здзекі, псіхалагічны гвалт і расчараванне ў людзях, якія я перажыла ў турме, я не перастала быць чалавекам і верыць у нашу сілу і салідарнасць. Я хачу і надалей дапамагаць людзям і будаваць нашу свабодную Беларусь.

Але зараз мне патрэбна ваша падтрымка, каб аднавіць свой стан, устаць на ногі і нанава ўключыцца ва ўсе працэсы.

На судзе маім апошнім словам было «Сапраўды вялікія тыя, чые сэрцы б'юцца для ўсіх. Я ганаруся тым, што я — беларуска!»

Дзякуй вам усім, вялікія людзі!

Сумма сбора:

€3000 Паправіць здароўе, уладкавацца ў новай краіне.

:
€ 4 159
Збор завершаны. Сабрана: € 4 159