Добры дзень!
Звяртаюся да вас па дапамогу як чалавек, які перажыў палітычны пераслед і застаецца ў Беларусі. З'ехаць за мяжу не магу па асабістых прычынах.
Маё знаходжанне тут патрабуе вялікіх маральных сіл. Вельмі дэстабілізуе і перажыты досвед, і становішча ў краіне. Вытрымліваю толькі з пастаяннай дапамогай псіхолага – ад гэтага становіцца лягчэй.
Але нажаль, гэта дапамога каштуе грошай. Зарплата ў мяне невялікая, і на гэтыя грошы яшчэ трэба клапацііца пра дзіцёнка, набываць абутак і вопратку. Вядома, імкнуся падзарабляць, нават езджу ў іншы горад. Але гэта атрымоўваецца не заўсёды. І ўсё роўна сродкаў катастрафічна не хапае.
Разумею, што псіхолаг вельмі патрэбен – здаецца, што ў мяне дэпрэсія. Маральны стан вельмі адбіваецца на якасці жыцця, вонкавым выглядзе. Нават пачаліся праблемы са здароўем. Таму размовы з тэрапеўтам патрэбны проста для выжывання: спецыяліст, з якім я працавала, пакуль магла сабе дазволіць, сапраўды дапамагае выбрацца.
Вельмі спадзяюся на вашае разуменне і дапамогу.
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імёны герояў. Малюнак згенераваны пры дапамозе ШІ.
Сума збору
€1700
€1000 – псіхатэрапія
€700 – выдаткі на жыццё для мяне і дзіцяці