Мяне завуць Арцём*, я звычайны хлопец з Бабруйска з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Улетку 2020 года я ўдзельнічаў у агітацыі за альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах, а пасля іх фальсіфікацыі выходзіў на пратэсты.
Праз чатыры гады я быў упэўнены, што сілавікі страцілі да мяне цікавасць, але ў кастрычніку 2024 года раптоўна даведаўся, што мяне шукае крымінальны вышук. Некалькі дзён супрацоўнікі органаў спрабавалі знайсці мяне на працы і па месцы прапіскі, але дзякуючы шчасліваму збегу абставін, мне ўдалося застацца на волі. Калі я знаходзіўся ў бацькоў, да іх дома прыехаў таніраваны «бусік», і мне давялося ўцякаць праз вакно.
Раніцай я знайшоў адваката і заключыў дамову. Высветлілася, што ў адносінах да мяне вялася праверка, падчас якой былі выяўленыя, цытую: «рэпосты/публікацыі, якія змяшчаюць абразы прэзідэнта РБ, прадстаўнікоў улады, паклёп, публічныя заклікі, распаўсюджванне загадзя ілжывых звестак». Аказалася, што на маёй старонцы «Вконтакте» выявілі рэпост публікацыі суполкі «Чай з малінавым варэннем».
Раніцай сілавікі зноў прыехалі да маіх бацькоў, на гэты раз з ператрусам. Зладзілі «маскі-шоў», выламалі дзверы, бацьку прыставілі пісталет да галавы, маці прыціснулі да падлогі. Патрабавалі выдаць маё месцазнаходжанне і казалі бацькам, што зробяць мяне «галоўным малінавага варэння». У мамы падняўся ціск, давялося выклікаць хуткую дапамогу. Лекары сталі нявольнымі сведкамі гэтага самавольства. Пасля ператрусу сілавікі сышлі, не пакінуўшы ніякіх дакументаў аб сваіх дзеяннях.
Адразу пасля ператрусу я вырашыў з'язджаць з Беларусі – адвакат наўпрост сказаў мне: «Ты дакладна сядзеш». У канцы кастрычніка 2024 года я з'ехаў у Расею акольнымі шляхамі. З РФ я выехаў у Латвію, потым праз Літву дабраўся да Польшчы.
У выніку пераследу і сталага стрэсу, у мяне абвастрылася сур'ёзнае хранічнае захворванне. Яшчэ дома я перанёс аперацыю па выдаленні наватвору ў кішачніку. Цяпер наступіў рэцыдыў.
Ужо паўгода я знаходжуся ў лагеры ўцкачоў у статусе просьбіта дадатковай абароны: без дазволу на працу і без доступу да паўнавартаснай медыцыны. Каб пачаць новае жыццё, мне патрэбная ваша дапамога. Працаваць я не мог, зберажэнні за час знаходжання ў Польшчы скончыліся. Даводзіцца пачынаць усё нанова, і я ўпэўнены, што не прападу. Але зараз мне неабходна вашая падтрымка, каб арандаваць жыллё, мінімальна аплаціць выдаткі на дарагія абследаванні (якія страхоўка не пакрывае), а таксама набыць лекі і прадметы першай неабходнасці.
Разумею, што мая гісторыя – адна з многіх, але разлічваю на вашую салідарнасць. Любая дапамога дасць мне шанец устаць на ногі і ў будучыні дапамагаць іншым беларусам, якія апынуліся ў падобным становішчы.
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя героя. Выява згенераваная з дапамогай ШІ.
Сума збору
€1580
€1000 – арэнда жылля на 2 месяцы
€280 – лекі і лячэнне
€300 – транспартныя выдаткі, харчаванне, прадметы першай неабходнасці