Мяне завуць Арцём Кавалёў, я з Чачэрску.
У 2020 годзе я ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі на баку Сяргея, а потым Святланы Ціханоўскіх. Праз гэта міліцыя пачала на мяне «паляванне». Мне ўдалося схавацца, і я цудам пазбег затрымання. Аднак мой бацька, Юры Кавалёў, быў затрыманы. Ён бесперапынна адбываў «суткі» за ўдзел у акцыях пратэсту, а потым атрымаў год калоніі за «абразу Лукашэнкі». Пасля гэтага яго перавялі ў псіхіятрычны шпіталь, дзе ён знаходзіцца да гэтага часу. Бацька прызнаны палітвязнем.
14 сакавіка 2023 года да мяне дадому прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі КДБ. Яны правяралі падпіскі на тэлеграм-каналы і нібыта шукалі зброю і боепрыпасы. Падчас ператрусу яны запалохвалі мяне вялікім тэрмінам, шантажавалі жонкай, дзецьмі і бацькам, які ў шпіталі.
Мяне прымусілі зафарбаваць герб «Пагоня» на дзвярах гаража, і запісалі са мной пакаяннае відэа. Пазней мяне паказвалі па БТ і АНТ як «спячую ячэйку», а ў раённай газеце назвалі «фашыстам».
Калі я быў у ІЧУ, у мяне пачаліся праблемы са здароўем, і мяне адвезлі ў шпіталь. Адтуль я ўцёк — у адных шортах і майцы. Дзякуючы неабыякавым людзям і фонду BYSOL праз Ерэван, Тбілісі і Кутаісі я трапіў у Варшаву і зараз пачынаю жыццё з нуля.
Я працую ў дастаўцы. Нядаўна да мяне прыехала сям'я — жонка і двое дзяцей. Нажаль, у мяне няма сродкаў, каб зняць жыллё для ўсіх нас. Таму я вымушаны прасіць дапамогі ў беларусаў і спадзяюся, што мне дапамогуць.
Сабраныя грошы мы выдаткуем на арэнду жылля, куплю базавай неабходнай вопраткі і прадметы першай неабходнасці.
Дзякуй вялікі!
Сума збору:
€3400
Арэнда кватэры. Адзенне, абутак, сродкі гігіены, лекі, цацкі для дзяцей.