Дапамога Акінчыцу Канстанціну

  • Гісторыя

Канстанцін вучыўся на 4 курсе бюджэтнага аддзялення БДАМ і працаваў артыстам духавога аркестра МНС. У верасні 2020 ён склаў калектыўны зварот ад студэнтаў і супрацоўнікаў Акадэміі музыкі да рэктара з патрабаваннем выступіць за адстаўку А.Лукашэнкі, спыненне гвалту, вызваленне палітвязняў, прызнанне выбараў несапраўднымі і пачаў збіраць подпісы. Пасля чаго кіраўніцтва БДАМ пачало аказваць на ціск на вучобе, прымяняючы меры дысцыплінарнага спагнання, а таксама звярталася па месцы працы з патрабаваннем звальнення і пагрозай не размеркаваць па заканчэнні навучання. Кастусь працягваў арганізоўваць студэнтаў з мэтай аказаць уплыў на палітычную сітуацыю ў краіне, займаўся пытаннямі студэнцкага самакіравання і рознымі культурнымі праектамі ў сценах акадэміі і не толькі. Стаў дэлегатам платформы народных прадстаўнікоў «Зыход» з асноўным парадкам дня моладзевай палітыкі, быў прыняты ў Свабодны прафсаюз Беларускі, дзе і сёння працягвае займацца студэнцкім крылом арганізацыі. Пасля дзвюх вымоваў і аднаго затрымання быў звольнены з аркестра і адлічаны з Акадэміі музыкі, пасля чаго бег у Польшчу асцерагаючыся далейшага пераследу.

Якая сума неабходна?

2700 byn: 1000byn — арэнда жылля на два месяцы, пакуль устану на ногі; 1000byn — харчаванне і пражыванне на гэты час, пераехаў з мінімумам рэчаў і музычным інструментам — спадзяюся працягнуць навучанне; 700byn — моўныя курсы.

:
€ 262
Збор завершаны. Сабрана: € 262