Дапамога Кацярыне, якая ў 64 гады была вымушаная эміграваць праз палітычны пераслед

  • Гісторыя

Мяне завуць Кацярына, мне 64 гады. У 2020 годзе, як і тысячы грамадзянаў Беларусі, я брала самы актыўны ўдзел супраць існуючага рэжыму Лукашэнкі. Пачаткам маёй дзейнасці паслужыла выступленне на стрыме Сяргея Ціханоўскага ў Полацку, на якім я і іншыя мясцовыя актывісты выказвалі незадаволенасць бяздзейнасцю рэгіянальных уладаў па пытаннях добраўпарадкавання горада, будаўніцтва дарог, а таксама жыллёва-камунальнай сферы.

Жаданне перамен перарасло ў падтрымку кандыдатуры Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Разам з ініцыятыўнай групай я паўдзельнічала ў шэрагу сустрэч з выбарцамі ў розных гарадах Віцебскай вобласці (Ушачы, Шаркаўшчына, Полацк, Паставы), на якіх расказвала пра бягучую сітуацыю ў краіне. У выніку ў адносінах да мяне, маіх аднадумцаў, чальцоў маёй сям'і, (у прыватнасці майго сына) — пачаўся пераслед.

19 лютага 2021 года мы былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Пасля нашага ад'езду на адрас пражывання ў Полацку неаднаразова прыязджалі супрацоўнікі міліцыі. На працягу месяца мы знаходзіліся на тэрыторыі Украіны, а потым на падставе гуманітарных віз пераехалі ў Польшчу, дзе і жывем цяпер.

Па прыездзе ў Польшчу мне ўдалося асвоіцца ў новай краіне, у тым ліку працаўладкавацца. Аднак 9 жніўня 2022 года я трапіла ў шпіталь у горадзе Кракаў з падазрэннем на паўторны інфаркт (першы быў перанесены ў 2009 годзе). Пасля абследавання і праведзенага лекаваннч лекары вырашылі, што мне варта выключыць фізічныя нагрузкі. У дадзены момант я не працую. Адзінай стабільнай крыніцай грошай з'яўляецца мая пенсія, якая ў пераліку складае 750 злотых, што вядома не можа пакрыць бягучыя выдаткі (аплата жылля, харчаванне, праезд, лекі, платнае наведванне лекараў). У сувязі з чым буду вельмі ўдзячная і ўдзячная кожнаму, хто зможа аказаць мне фінансавую падтрымку і дапамогу.

Якая сума неабходна?

1500 € — аплата за арэнду жылля на бліжэйшы час; харчаванне; праезд; медыцына; лекі; адзенне (сума зыходзіць з разліку на найбліжэйшыя тры месяцы).

:
€ 1 740
Збор завершаны. Сабрана: € 1 740