Дапамога і рэабілітацыя былой палітзняволенай, якая пакінула Беларусь

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я фатографка і мастака, якая мае за плячыма досвед працы ў Купалаўскім тэатры і паспяховае супрацоўніцтва з ліквідаваным парталам Tut.by. Але ў снежні 2022 года маё жыццё ў корані змянілася, калі мяне і майго мужа затрымаўГУБАЗіК. Нас дапытвалі і змясцілі на Акрэсціна. Мужу ўдалося выйсці праз 11 сутак, але я засталася там на працягу 3 тыдняў. Пасля супраць мяне была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), мяне ўнеслі ў спіс экстрэмістаў і перавялі ў СІЗА. Увесь гэты час я сутыкалася з псіхалагічным гвалтам, і кожнае імгненне было напоўнена страхам і знявагай. Мужчыны-ахоўнікі распраналі мяне дзеля сваёй забавы, неаднаразова праводзілі допыты і падвяргалі мяне здзекам.

У турэмнай камеры я правяла амаль 4 месяцы, двойчы захварэла на COVID-19 (без належнага лекавання, бо медыкаменты амаль не перадаваліся), мне часта даводзілася пакутаваць ад ванітаў, падвышэння ціску і пагаршэння стану судзінаў. За гэты час да маіх ужо існых хранічных захворванняў дадаліся новыя, а таксама ў мяне пачаліся панічныя атакі. Прыйшлося выдаткаваць усе назапашванні на адваката, лекаванне, перадачы і іншыя неадкладныя выдаткі. Нават цяпер я працягваю лкавацца і маю патрэбу ў дапамозе псіхатэрапеўта.

Пасля ўсіх выпрабаваных цяжкасцей я вырашыла пакінуць Беларусь і цяпер займаюся афармленнем дакументаў на атрыманне міжнароднай абароны або статусу ўцякачкі. У дадзены момант я афіцыйна не магу працаваць. Менавіта таму я звяртаюся да вас з просьбай аб фінансавай падтрымцы, якая дапаможа пакрыць выдаткі на маё лекаванне і аплату паслуг адваката.

Я шчыра дзякую вам за ваш час, падтрымку і дабрыню.

Сума збору:

€1545 выдаткі на адваката, неўралагічнае лекаванне, МРТ, медыкаменты, псіхатэрапеўт.

:
€ 1 592
Збор завершаны. Сабрана: € 1 592