У ліпені гэтага года мне было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 23.24. За несанкцыянаванае пікетаванне з дэманстрацыяй сваіх палітычных інтарэсаў, лісток фармату А4 стаў чырвонай анучай. Да мяне ў хату прыйшлі, мяне маглі б затрымаць да суда на суткі, калі б я не з'яўлялася маці-адзіночкай і не пражывала адна з непаўналетняй дачкой.
У дадзены момант я працую, плачу крэдыты, але нават для мяне гэтая сума занадта непад'ёмная. Я была гатова плаціць за сябе сама, але ВПІ наклала арышт на ўсе банкаўскія карты і рахункі. Яны не сталі часткамі трымаць суму ад заработнай платы і пазбавілі мяне і дачку магчымасці існавання. Я вельмі спадзяюся на вашую падтрымку.
Дзякуй усім за грамадзянскую пазіцыю.
Якая сума неабходна?
478 € — Дапамога ў аплаце штрафу за пікетаванне.