Мая гісторыя простая, як і ва ўсіх, хто змог бегчы. За актыўную грамадзянскую пазіцыю, за ўдзел у пратэстах і нязгоду з рэжымам – мяне паставілі перад выбарам: турма ці эміграцыя.
Я шчаслівы, што змог забраць сям'ю, але і ў іншай свабоднай краіне мы нікому не патрэбныя. Цяпер я ў чужой краіне, кватэру знялі, але давялося аддаць дэпазіт за 3 месяцы і за месяц наперад заплаціць.
Працаваў на будоўлі, там мяне кінулі і не заплацілі. Знайшоў іншую працу, але заробак толькі для аплаты жылля. Жыццё ў эміграцыі — гэта таксама тая яшчэ радасць, за гэты час я сур'ёзна думаў, што лепш за турму. Але назад дарогі проста няма. Ведаю, што ёсць людзі, якім горш нашмат, чым маім дзецям, але мне больш няма, дзе звярнуцца па дапамогу. Па-сапраўднаму я ўбачыў, наколькі моцная нашая нацыя, толькі тут, у эміграцыі. Як моцна дапамагаюць беларусы адзін аднаму ў выгнанні, дома гэта зусім не заўважна, цяпер здаецца, што ўсе ворагі, грызуцца і лаюцца.
Я ведаю, як стаміліся мы гэта чуць, маўляў «хутка-хутка», «вось-вось», але сапраўды развязка блізкая. Так, наперадзе вельмі шмат праблем, безумоўна, нічога не зменіцца раптоўна, але паветра стане іншым, а гэта ўжо шмат значыць.
Якая сума неабходна?
1560 € — сума на паўгода пражывання, за гэты тэрмін я павінен замацавацца, а грошай ад заробку хопіць, каб пракарміць дзяцей.