«Хачу, каб тата вярнуўся дадому» – збор на адваката для палітвязня

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Арына*, я дачка чалавека, якога нядаўна затрымалі. Мы жывём у Брэстскай вобласці. Тут, з пачатку вайны, часта ездзіць вайсковая тэхніка – беларуская і расейская. 

Мой тата не мог глядзець на гэта абыякава. Калі бачыў калоны або эшалоны, дасылаў інфармацыю ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Ён лічыў, што гэта яго абавязак – папярэджваць, сведчыць, хаця б не маўчаць.

Цяпер яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (артыкул 356 КК РБ), і яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Нам нельга раскрываць ягонае імя, бо справа яшчэ пад следствам, і любое неасцярожнае слова можа зрабіць горш.

Я вельмі баюся за яго. Ён заўсёды быў побач, заўсёды клапаціўся пра мяне і пра маму. Цяпер я хачу падтрымаць яго так, як ён падтрымліваў нас.

Мы не маем вялікіх грошай, а найму адваката наш адзіны шанец. Таму я прашу вас: калі ласка, дапамажыце. Кожная сума важная. Кожная падтрымка дае надзею, што мы зможам змагацца і вярнуць тату дадому.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя гераіні. Выява таксама згенеравана з дапамогай ШІ.

Сума збору
€2200

€1200 – паслугі адваката.
Адвакат ужо ўзяўся за справу, патрэбна аплата за падрыхтоўку абароны, сустрэчы і прадстаўленне ў судзе.

€1000 – перадачы ў СІЗА і неабходныя рэчы.
Ежа, лекі, сродкі гігіены, бялізна і іншыя рэчы, неабходныя для чалавека ў турме.
 

Сабрана:
€ 55 з 2 200