Я эмігрант з Беларусі, які ратуецца ад рэжыму Лукашэнкі, папрасіў прытулку ў Літве. У мяне выявілі апошнюю стадыю ВІЧ-інфекцыі. Я не наркаман! Проста недзе неяк заразіўся бытавым шляхам.
На дадзены момант, з 30.09.2021, знаходжуся ў Вільні. Я адзін з заснавальнікаў раённай ініцыятывы “Вольная Лошыца”, якая была створана ў жніўні 2020 г. 11-га жніўня 2020-га года быў затрыманы на Пушкінскай, жорстка збіты падчас затрымання і потым на Акрэсціна. Праз трое сутак вывезлі з Акрэсціна на аўтазаку і выкінулі каля Кальварыйскіх могілак. Валанцёры падабралі.
Таксама быў затрыманы і збіты ў сярэдзіне верасня, за правядзенне раённай акцыі пратэсту супраць нелегітымнай улады. Асуджаны і прыгавораны да 14-ці сутак адміністрацыйнага арышту. Неаднаразова абскардзіў і першы і другі выпадак бязмежжа з боку так званых улад. Безвынікова!
Пачынаючы з чэрвеня 2021 г., мне пачалі паступаць званкі з указаннем з'явіцца то ў Следчы Камітэт, то ў Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі, для таго каб задаць мне некалькі пытанняў. Са сцвярджэннем, што лепш з'явіцеся самі — мы Вас усё роўна знойдзем!
Пасля затрымання лідэра нашай ініцыятывы і абвінавачання яго па некалькіх Крымінальных артыкулах, яго, як шматдзетнага бацьку, адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, і яму давялося ўцякаць з РБ. Пасля яго ўцёкаў, тэлефанаваць мне сталі кожны дзень, і я зразумеў, што мне таксама марудзіць не варта. Прыйшлося бегчы і мне. РБ я пакінуў 25.09.2021г.
Грошай у мяне няма зусім. Жыць у Літве няма дзе. Зняць жыллё не за, што і нават калі хоць трохі захварэю (а ў маёй сітуацыі гэта элементарна) няма нават за што купіць лекі.
Я прымаю АРТ (тэрапію), запас прэпаратаў у мяне яшчэ на два месяцы (прывёз з РБ).
Якая сума неабходна?
2060 € — Арэнда жылля ў Вільні; лекі, які павінен рэгулярна прымаць.