Праз год пасля ўдзелу ў жнівеньскіх пратэстах — па мяне прыехалі. Апазналі па фатаграфіі, якая была апублікавана ў інтэрнэце раніцай 10 жніўня 2020 года. Улетку 2021 года я вырашыў нешта змяніць: звольніўся з працы і хацеў з'ехаць у Кіеў да сяброў і аднадумцаў для рэалізацыі праекту. У маіх планах было таксама перавезці сям'ю. На мяжы без тлумачэння прычын мне адмовілі ў выездзе з краіны. Разумеючы, адкуль растуць ногі, я дабраўся назад у Менск і пачаў чакаць. На жаль, доўга чакаць не давялося…
Праз тыдзень, адпраўляючыся ў горад па справах, мне патэлефанавала жонка. У слухаўцы мужчынскі голас мне сказаў: «Вадзім, нават не думай бегчы». Уцякаць і сапраўды сэнсу не было: сям'я знаходзілася б у закладніках, а дома адбываўся жах. Пасля тэлефанавання мяне падабралі на Нямізе, запісалі сваё любімае відэа і далі суткі. Пасля мяне сталі шантажаваць: казалі, што мне пашанцавала, што прыехаў сам і не бег, і толькі з гэтай прычыны мне прызначаюць тры гады хатняй хіміі, а не пасялення. Вынік: тэхнікі няма, дакументы аднавіў, з працай цяжкасці, ў банку запазычанасць. Сяджу ля разбітага карыта, пазбаўлены ўсялякіх магчымасцяў, у пазыках і на найжорсткім кантролі. Пераслед мяне вядзецца дагэтуль.
Цяпер я маю патрэбу ў дапамозе для закрыцця запазычанасцяў і набыцця ноўтбука, каб рэанімаваць жыццё, навучыцца новай прафесіі і працаваць з дому, не даючы падстаў змяніць меру пакарання на больш жорсткую. Бегчы не магу, бо ў мяне ёсць маленькая дачка, без якой я не магу. У марах напісаць кнігу.
Якая сума неабходна?
1200 € — пазыкі, якія ўтварыліся за той час, пакуль я быў пад следствам, каб забяспечваць сям'ю, жонку ў дэкрэтным і набыць кампутар.