Дапамога актывісту, які быў вымушаны пакінуць краіну пасля ціску

  • Гісторыя

У 2020 годзе, як і многія іншыя ў Беларусі, я актыўна ўключыўся ў палітычнае жыццё краіны. Я ўдзельнічаў у сустрэчах мясцовых актывістаў, дапамагаў у арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў і сустрэч выбаршчыкаў. Таксама я ўдзельнічаў у арганізацыі збору сродкаў для дапамогі пацярпелым ад пераследу па палітычных матывах (на пакрыццё штрафаў, знаходжання ў ІЧУ, выдаткаў на паслугі адваката і да т.п.).

У той жа перыяд стаць асуджаным па даволі вядомым артыкуле 23.34. ч.1 прыйшлося і мне. Праз некаторы час я пазбавіўся працы, быўшы звольненым па ўказцы з органаў. Нядаўна мне паведамілі з ДФР, што па факце вышэйзгаданага збору сродкаў узбуджана крымінальная справа і мяне збіраюцца выклікаць на допыт па ёй у якасці сведкі. Не чакаючы далейшага развіцця падзей, якія ў нашых рэаліях цалкам маглі пайсці па негатыўным сцэнары, я вырашыў як мага хутчэй пакінуць краіну.

Цяпер я маю патрэбу ў дапамозе на рэлакацыю ў Польшчу, дзе ёсць магчымасць нармальна легалізавацца і працаўладкавацца. Дзякую кожнаму за салідарнасць!

Якая сума неабходна?

1030 € — пакрыццё расходаў па знаходжанні ў транзітнай краіне на час афармлення гуманітарнай візы ў Польшчу; квіток да Польшчы; выдаткі па ўладкаванні на новым месцы.

:
€ 241
Збор завершаны. Сабрана: € 241