Віка жыла ў Грузіі і стварала беларускія праекты, знаходзячыся ў эміграцыі. Аднак вайна, расхістаны псіхалагічны стан яшчэ да яе, эміграцыя — ўсё гэта пакінула след на ментальным здароўі.
У сакавіку, пасля пачатку вайны, Віка перажыла зрыў і патрапіла ў псіхіятрычную клініку ў Грузіі. Пасля месяца знаходжання ў клініцы, ёй стала лепш, але яна прымала вельмі шмат лекаў, якія былі няправільна падабраныя. Гэта прывяло да дзвюх спроб суіцыду ўжо ў Польшчы, куды яна пераехала ў ліпені ў спробе нанова будаваць сваё жыццё.
Ужо трэці месяц Віка знаходзіцца ў шпіталях — спачатку таксікалогіі праз атручванне таблеткамі з дадатковым ускладненнем у выглядзе запалення лёгкіх. Пасля — у псіхіятрыі.
Яе страхоўка не пакрывае праблем з ментальным здароўем, а на лекаванне патрабуецца каля 7 тысяч даляраў. Калі Віка не выплаціць грошы, яе справу перададуць у суд, а пасля — дэпартуюць у Беларусь. Дзяўчына будзе вельмі ўдзячная кожнаму, хто выкажа ёй падтрымку і салідарнасць на гэтым этапе жыццёвага шляху.
Якая сума неабходна?
7000 € — пакрыццё часу знаходжанне ў шпіталі (на дадзены момант ужо тры месяцы).