Я знаёмая амаль год з кожным з актывістаў, якія пакінулі свой дом. За гэты час яны паспелі зрабіць вельмі шмат добрых, карысных і гераічных справаў. Напрыклад:
— сталая дапамога палітвязням у сваім горадзе;
— збор і адпраўка перадач, арганізацыя сустрэч для сумеснага напісання лістоў, а таксама дапамога іх сем'ям;
— збор грошай, дапамога ў афармленні заявак у ineedhelpby, дапамога ў пошуках працы, пастаянны кантроль сем'яў для разумення іх становішча і хуткага рэагавання;
— Падтрымка затрыманых;
— наём адвакатаў, спробы зрабіць перадачы, сустрэча пасля сутак;
— распрацоўка новых ідэй для акцый і флэшмобаў у горадзе і правядзенне іх;
— Пастаяннае распаўсюджванне самвыду, рызыкуючы сабой і змяняючы маршруты;
— Маніторынг жыцця горада для наступнага аналізу і прыняцця рашэнняў аб розных дзеяннях, якія садзейнічаюць распрацаваць новыя тактыкі (ад зносін з чыноўнікамі да правядзення акцый);
— Вывучэнне карыснай інфармацыі і перадача яе іншым актывістам;
— Дапамога ва ўстаноўцы партызанскага тэлеграма, размовы аб фізічнай бяспецы, маральная падтрымка псіхалагічна разбітых актывістаў. І гэта мінімум таго, што я магу расказаць пра гэтых актывістаў. Прашу дапамагчы даць ім магчымасць аднавіцца ў новых умовах!
Якая сума неабходна?
3300 € — купля зімовага адзення і абутку, арэнда кватэры / дома (на месяц), харчаванне + бытавыя сродкі, дарога да канчатковага месца жыхарства.