Дапамога палітзняволенай актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» і яе дзіцяці

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Маці траіх дзяцей, актывістка «Еўрапейскай Беларусі», актыўна брала ўдзел у пратэстах 2020 года, не баялася выказваць свой пункт гледжання, карыстаючыся правам на «свабоду слова», што дазволена ў дэмакратычных дзяржавах, якім афіцыйна называецца Беларусь.

На жаль, машына рэпрэсій не прамчалася міма смелай жанчыны. 30 снежня 2021 года яна была арыштаваная ў сябе дома. У яе застаўся непаўналетні сын, якога органы апекі спрабавалі забраць у маці ў прытулак, маніпулюючы яе пачуццямі, а таксама наносячы шкоду псіхіцы хлопчыка.

Жанчына прызнаная палітзняволенай. Больш за тое, маці траіх дзяцей занесена ў «спіс тэрарыстаў». Па выніках суда адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 8 гадоў. Яе маленькага сына неабходна ўтрымліваць, дзяржава дае мізэрную дапамогу. Акрамя таго, самой жанчыне неабходныя элементарныя рэчы на час знаходжання ў месцы зняволення. Просім дапамагчы ўсіх неабыякавых, будзем вельмі ўдзячныя, бо маленькай дапамогі не бывае.

Якая сума неабходна?

1550 € — перадачы ў калонію; на матэрыяльныя выдаткі на дзіця.

:
€ 685
Збор завершаны. Сабрана: € 685