Дапамога актывістцы ў экстраным выездзе з Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Дарагія беларусы, я маю патрэбу ў вашай дапамозе, бо цягам больш двух год падвяргаюся рэпрэсіям у нашай краіне. Мой шлях актывізму і барацьбы пачынаўся яшчэ да выбараў. Я была памочніцай па зборах подпісаў. Тады яшчэ ніхто і падумаць не мог, што нам з вамі давядзецца перажыць.

Увесь жах я адчула 9 жніўня. Гэта назаўжды застанецца ў мяне ў памяці. Нягледзячы на ​​боль, вусціш і жах, я кожны дзень выходзіла на мітынгі. Аднойчы мяне затрымалі. Да суда я правяла 3-е сутак ў ІЧУ у нечалавечых умовах. У выніку суд даў штраф і мяне вызвалілі. Далей пачаліся ператрусы, позвы і «прафілактычныя гутаркі».

Было боязна, але сядзець і маўчаць яшчэ страшней. Мы пачалі займацца дваровай дзейнасцю, дапамогай для затрыманых, дапамагалі збіраць перадачы і спадзяваліся на светлую будучыню, падтрымліваючы адно аднаго.

Далей ішло другое затрыманне, і мяне паўторна пасадзілі на суткі. Хто быў у месцах затрымання, той ведае, якія тамака ўмовы. Пасля вызвалення мяне чакаў штраф і ператрус, а другое затрыманне пазбавіла мяне магчымасці працаваць. Я засталася без заробку. Давялося прадаць кампутар, улезці ў пазыкі, каб пагасіць вялізны штраф.

Я хачу, як і раней — дапамагаць усім, але цяпер ў дапамозе маю патрэбу сама. Буду ўдзячная кожнаму за падтрымку.

Якая сума неабходна?

1000 € — квіток, каб з'ехаць у бяспечную краіну; аплата жылля за 2 месяцы.

:
€ 375
Збор завершаны. Сабрана: € 375